Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі фігурантаў «справы БелаПАН», журналіста Хмару і яшчэ 34 чалавека


Галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына
Галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына

Цяпер у Беларусі «экстрэмістамі» прызнаныя 2350 чалавек.

20 студзеня МУС абнавіла «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе @pozirkonline.

У сьпіс дадалідырэктара — галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыну Леўшыну, экс-дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава, былога намесьніка дырэктара Андрэя Аляксандрава і яго жонку Ірыну Злобіну.

У сьпісе таксама краязнаўца і журналіст Ігар Хмара.

Цяпер у сьпісе 2350 чалавек.

Летась 6 кастрычніка Менскі абласны суд (судзьдзя Вячаслаў Тулейка, унесены ў санкцыйныя сьпісы краін Захаду) прызначыў 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму Ірыне Леўшынай, 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму Дзьмітрыю Наважылаву, 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму Андрэю Аляксандраву, 9 гадоў калёніі ягонай жонцы Ірыне Злобінай.

Фігурантаў справы «БелаПАН» абвінавацілі ў стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня» па ч. 1 арт. 3611 КК (Аляксандраў, Леўшына, Наважылаў), «здрада дзяржаве» па ч. 1 арт. 356 (Аляксандраў, Злобіна), нявыплаце падаткаў у буйным памеры па ч. 2 арт. 243 (Аляксандраў, Наважылаў), а таксама ў падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках па ч. 2 арт. 342, што нібыта выявілася ў аплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў (Аляксандраў, Злобіна).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG