Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня вайскова-прамысловага камітэту: Штогод у беларускае войска паступае да 20 новых відаў айчыннага ўзбраеньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле яго, штогод праводзіцца больш за 200 досьледна-канструктарскіх работ для стварэньняі мадэрнізацыі розных відаў узбраеньняў.

У беларускае войска штогод паступае ад 10 да 20 новых відаў узбраеньня айчыннай вытворчасьці, паведаміў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту (ДВПК) Дзьмітры Пантус, піша BPN.

«Мы робім усё магчымае, каб ва Ўзброеныя сілы штогод пастаўлялася як мага больш самых сучасных сродкаў узбраеньня ўсіх кірункаў», — сказаў кіраўнік ДВПК.

Ключавымі кірункамі ён назваў «сродкі нападу» і бесьпілётныя лятальныя апараты, а таксама «сродкі барацьбы з гэтымі ж бесьпілётнікамі».

«Сёньня лінія радыёэлектронных сродкаў здушэньня „Гроза“ вельмі шырокая, вельмі актуальная і карыстаецца пэўным попытам. Мы вядзем устаноўку гэтых сыстэм ня толькі на вайсковых аб’ектах, ня толькі на мяжы Беларусі, але і на аб’ектах цывільнай інфраструктуры і найважнейшых стратэгічных аб’ектах», — сказаў Пантус.

Паводле яго, таксама рэалізуюцца праекты мадэрнізацыі «ўзбраеньня яшчэ савецкай вытворчасьці». Як пасьпяховы прыклад чыноўнік прывёў танк Т-72БМЭ. Гэта мадыфікацыя танка Т-72, сэрыйная вытворчасьць якога павінна пачацца ў 2023 годзе.

«Сёньня каапэрацыйная работа нашых прадпрыемстваў у асноўным вядзецца з дружалюбнымі для Рэспублікі Беларусі краінамі. Асноўны партнэр тут у нас Расейская Фэдэрацыя. І сёньня ў працэсе дэталізацыі і ня толькі дэталізацыі, але і рэалізацыі вельмі шмат сумесных праектаў», — заявіў Пантус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG