Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Horizont» запатэнтаваў сымбаль — H, і патлумачыў, што ён значыць


Аляксандар Лукашэнка падчас «адкрытага ўроку» дэманструе школьнікам «унікальную беларускую распрацоўку»
Аляксандар Лукашэнка падчас «адкрытага ўроку» дэманструе школьнікам «унікальную беларускую распрацоўку»

«Гарызонт» у сьнежні пачне сэрыйную вытворчасць ноўтбукаў, паведаміў журналістам генэральны дырэктар «Гарызонту» Юры Прадко. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Мы працуем пад замову. Цяпер фармуем партфэль замоваў на наступны год. У наступным годзе выпусьцім больш за 80 мадэляў. Думаю, практычна закрыем увесь сэгмэнт ад бюджэтнай вэрсіі да прэстыжных і элітных. Мы сёньня можам і ўмеем гэта рабіць, нават гульнявыя кампутары, маніторы гульнявыя, якія патрабуюць асаблівай якасьці, хуткасьці перасоўваньня карцінкі», — расказаў Прадко.

Паводле яго слоў, у першую чаргу ноўтбукі «Гарызонту» будуць пастаўляцца ў краіны СНД, «улічваючы сэртыфікацыю і патрабаваньні».

«Я магу вас дакладна запэўніць, што ён будзе адпавядаць усім сусьветным сучасным стандартам. Ён адпавядае. Экспэрты яго вельмі ўважліва паглядзелі. Ён будзе адпавядаць усім патрабаваньням нават самых пераборлівых спажыўцоў. Мы запатэнтавалі новы сымбаль — літару Н. Сутнасьць яе — сынэргія двух бакоў — вытворцы і спажыўца („покупателя и продавца“)».

І куды могуць прадаваць беларускую навінку?

Пакуль зусім незразумела, якая начынка стаіць у беларускім ноўтбуку і што ў яго за характарыстыкі, таму і немагчыма сказаць нічога пра яго прадуктыўнасьць і працаздольнасьць. Так кажуць экспэрты ў «жалезе», да якіх зьвярнулася Свабода.

Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне ў верасьні выпусьціла сюжэт на 10 хвілін, дзе расказваецца пра новы беларускі ноўтбук ад Horizont. Зь сюжэту мы даведаліся хіба толькі кошт — 1300 беларускіх рублёў.

А таксама — што ноўтбук будзе вытрымліваць холад і сьпёку, а першая партыя паедзе ў Расею. Ні тэхнічных характарыстык, ні іншых падрабязнасьцяў не расказалі.

Раней журналісты заўважылі, што ноўтбук, паказаны Лукашэнкам на сустрэчы са школьнікамі і студэнтамі, вельмі нагадвае мадэль Lenovo IdeaPad L3. Адрозьненьне — гэта вэб-камэра: у Lenovo IdeaPad L3 камэра ёсьць, у мадэлі, паказанай Лукашэнкам, няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG