Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «Краснасельскбудматэрыялы» дзяржава разьлічвае атрымаць 200 мільёнаў даляраў 


Цэмэнтны завод, ілюстрацыйнае фота
Цэмэнтны завод, ілюстрацыйнае фота

Дзяржава гатовая прадаць ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» за 200 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

«Мы разьлічваем каля гэтай сумы, ірляндзкі канцэрн CRH хоча таньней. Інсэстар не настроены браць завод цалкам, хоць мы прапануем выкупіць 100% акцый. Працягваецца перамоўны працэс, мы зьбліжаем пазыцыі. Прадпрыемства працуе рэнтабельна, не назапашвае даўгі, завершана мадэрнізацыя», — цытуе Анатоля Калініна агенцтва БелТА.

Па словах віцэ-прэм’ера, ёсьць намер у «кропкавай форме» праводзіць разьдзяржаўленьне прадпрыемстваў і продаж актываў пры дасягненьні кампрамісных рашэньняў. Гэта будзе адбывацца найперш там, дзе дзяржава ня можа справіцца з кіраваньнем вытворчасьцяў.

Анатоль Калінін адзначыў, што наступным кандыдатам на продаж можа стаць прадпрыемства «Гомельшкло».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG