У студзені-красавіку 2018 ён склаў 948,7 мільёнаў рублёў. Гэта на 44,8% меней, чым за той жа пэрыяд 2017 году.
Такія зьвесткі падае агенцтва БЕЛАПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менска.
Рэнтабэльнасьць продажаў за гэты пэрыяд сёлета склала 9,3% (летась — 8,5%). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг у Менску дасягнула 21 мільярдаў 678,6 мільёнаў рублёў (на 14,2% больш, чым летась). Але сабекошт рэалізаваных прадуктаў вырас на 13,1%
Сёлета ў Менску працуюць 133,4 тысячы суб’ектаў гаспадараньня. Зь іх 60,4 тысячы арганізацый і 73 тысячы прыватных прадпрымальнікаў.