Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты ўвялі мыта на тавары з Кітаю — СМІ


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зацьвердзіў мыта на тавары з Кітаю на суму каля 50 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы.

Паводле агенцтва, рашэньне прынятае па выніках нарады Трампа з дарадцамі па нацыянальнай бясьпецы і прадстаўнікамі міністэрства фінансаў і міністэрства гандлю ЗША.

Сьцьвярджаецца, што на тавары з Кітаю будзе ўведзены падатак памерам 25 адсоткаў. Калі менавіта новыя правілы ўступяць у сілу не ўдакладняецца.

Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, сьпіс кітайскіх тавараў, якія трапілі пад новыя зборы ў ЗША, будзе апублікаваны ў пятніцу, 15 чэрвеня. Паводле крыніц выданьня, у папярэднім сьпісе 1300 найменьняў.

Кітай прыгразіў неадкладнымі захадамі ў адказ у выпадку, калі прэзыдэнт ЗША зацьвердзіць мыта.

31 траўня Злучаныя Штаты аб’явілі аб уводзе мыта на імпарт сталі і алюмінію з Эўразьвязу, Мэксыкі і Канады. З 1 чэрвеня падатак на ўвоз сталі з гэтых краін складае 25 адсоткаў, а алюмінію — 10 адсоткаў.

У Брусэлі палітыку ЗША назвалі «пратэкцыянізмам». Эўразьвяз мае намер аб’явіць аб захадах у адказ да 20 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG