Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валавы зьнешні доўг Беларусі за 2017 год вырас на 6,4%. Кожны беларус вінен замежным крэдыторам 4207 даляраў


Валавы зьнешні доўг Беларусі па ўсіх сэктарах эканомікі за 2017 год павялічыўся на 2 млрд 416,2 млн даляраў (на 6,4%) і на 1 студзеня 2018 году склаў 39 млрд 932,7 млн даляраў ЗША. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў сьвежай статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка.

Пры гэтым суадносіны валавога зьнешняга доўгу да ВУП на 1 студзеня 2018 году зьнізіліся да 73,4% супраць 78% на пачатак 2017 году, паведамляе БелаПАН.

У мінулым годзе Беларусь накіравала на абслугоўваньне сукупнага зьнешняга доўгу (без уліку гандлёвых крэдытаў і кароткатэрміновых абавязаньняў банкаў) 5 млрд 992,3 млн даляраў. Гэта склала 16,4% экспарту тавараў і паслуг, або 11% ВУП.

Плацяжы на пагашэньне асноўнага доўгу склалі 4 млрд 602,8 млн даляраў, плацяжы па працэнтах і іншых выплатах — 1 млрд 389,5 млн даляраў ЗША.

Зьнешні доўг органаў дзяржкіраваньня за 2017 год вырас на 21,9% і цяпер складае 17 млрд 256,3 млн даляраў.

Паводле дадзеных Нацбанку, у разьліку на душу насельніцтва Беларусі зьнешні доўг таксама працягвае расьці. На 1 студзеня 2018 году на душу насельніцтва прыпадала 4207 даляраў ЗША валавога зьнешняга доўгу (на 1 студзеня 2017 году было 3947 даляраў).

Аляксандар Лукашэнка нядаўна запатрабаваў ад ураду скараціць зьнешні доўг, які расьце хутчэй, чым эканоміка. «Пагасілі $2,3 млрд, а ўзялі амаль $3,5 млрд», — заявіў Лукашэнка на эканамічнай нарадзе.

* * *

Валавы зьнешні доўг — непагашаная сума фактычных абавязаньняў рэзыдэнтаў дадзенай краіны перад нерэзыдэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў.

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за год ва ўсіх галінах эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG