Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: у лютым сярэдні заробак беларусаў вырас на 133 рублі за год


Выява ў вялікім памеры

Паводле зьвестак Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў лютым склаў 850 рублёў 40 капеек.

Гэта на 8 рублёў 60 капеек менш за заробкі ў студзені, калі ў сярэднім беларусы атрымалі па 859 рублёў. У студзені намінальны сярэдні заробак упаў на 13,7% (у параўнаньні са сьнежнем), ад пачатку году заробкі беларусаў зьменшыліся на 14,19%.

Калі ж параўноўваць зь лютым 2017 году, то налічаны сярэдні заробак павялічыўся на 133 рублі 90 капеек. А рэальны сярэдні заробак вырас на 12,9%.

За люты працоўным Менску ў сярэднім налічылі 1190 рублёў 40 капеек. Гэта самы вялікі паказьнік. Найменшы — у Магілёўскай вобласьці: 719 рублёў 70 капеек.

У лістападзе 2015 году Аляксандар Лукашэнка дапускаў, што на пачатку 2018 году заплянаваных раней заробкаў па 1000 рублёў можа не атрымацца празь «вялікую колькасьць выходных», а з ІІ кварталу «мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1000 рублёў хоць крышачку».

Кіраўнік краіны ўжо больш за 10 год абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але па выніках 2017 году ня толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» даляраў пакуль атрымлівае не адзін сярэднестатыстычны беларус, а адна сярэднестатыстычная беларуская сям’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG