Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рыхтуе санкцыі ў адказ супраць Злучаных Штатаў


Як заявіў намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў, Масква дапоўніць свой чорны сьпіс новай «групай амэрыканскіх дзеячаў». Дыплямат сьцьвярджае, што санкцыі ў адказ — ня выбар Расеі, да гэтага яе нібыта змушае палітыка Вашынгтона.

Напярэдадні (15 сакавіка) ЗША ўвялі санкцыі супраць 14 расейцаў, якіх падазраюць ва ўмяшаньні ў амэрыканскія выбары 2016 года. Гэта работнікі «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў» — так званай «фабрыкі троляў» — і два супрацоўнікі расейскай выведкі.

Намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных справаў Сяргей Рабкоў
Намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных справаў Сяргей Рабкоў

СМІ сьцьвярджаюць, што да «фабрыкі троляў» мае дачыненьне расейскі бізнэсовец Яўген Прыгожын, якога лічаць сябрам расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Расейскія ўлады ўмяшальніцтва ў выбары ў замежных дзяржавах адмаўляюць.

У ЗША праходзіць расьсьледаваньне ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. У 2016 годзе спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер склікаў вялікую калегію прысяжных для расьсьледаваньня «расейскага сьледу». Мюлер высьвятляе, ці мела месца змова штаба Дональда Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG