Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэльскія гарады ствараюць свае валюты


Каракас
Каракас

Вэнэсуэльскі горад пачаў выпуск уласнай валюты, каб супрацьстаяць фінансаваму крызісу ў краіне. Новую грашовую адзінку пачаў выпускаць муніцыпалітэт горада Элёрса, які знаходзіцца паблізу мяжы з Калюмбіяй.

Яна называецца «элёрса», на ёй намаляваны партрэт Андрэса Элёрсы — мясцовага героя вайны за незалежнасьць ад Гішпаніі, які жыў у 19 стагодзьдзі.

Нацыянальная валюта Вэнэсуэлы — балівар — імкліва дэвальвуецца праз пагаршэньне эканамічнага крызісу. Акрамя росту коштаў і дэфіцыту самых неабходных тавараў, у краіне назіраецца дэфіцыт наяўных. Нацыянальны банк Вэнэсуэлы паведаміў, што толькі ў лютым павялічыў колькасьць наяўных балівараў амаль на 50%, аднак гэтага відавочна недастаткова. Улады сьцьвярджаюць, што кантрабандысты вывозяць балівары ў Калюмбіі.

Гэта ня першая спроба стварыць альтэрнатыўную валюту ў Вэнэсуэле: у сьнежні «паналі» пачаў «эмітаваць» адзін з сельскагаспадарчых каапэратываў у горадзе Каракас. Паналі можна абменьваць на рыс, які вырошчвае каапэратыў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG