Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнік Maps.me і Fabby заснаваў інвэстыцыйны фонд «Бульба» для беларускіх стартапаў


Каманда распрацоўшчыкаў Maps.me ў 2014 годзе, Юры Мельнічак у цэнтры
Каманда распрацоўшчыкаў Maps.me ў 2014 годзе, Юры Мельнічак у цэнтры

Беларускі прадпрымальнік Юры Мельнічак, вядомы па праграмах Maps.me і Fabby, супольна з былым топ-мэнэджэрам «Атлант-М» і «Трайпл» Андрэем Аўсіевічам заснаваў інвэстыцыйны фонд Bulba Ventures, піша dev.by.

Фонд будзе займацца падтрымкай беларускіх ІТ-стартапаў, ужо супрацоўнічае з OneSoil (падвышэньне прадукцыйнасьці сельскай гаспадаркі праз аналіз зьвестак і машыннае навучаньне) і WannaBy (тэхналёгіі дапоўненай рэальнасьці і кампутарнага зроку).

Як расказвае Андрэй Аўсіевіч, Bulba Ventures ня проста фонд, які набярэ шмат грошай і разава ўкладзе невялікія сумы ў шмат праектаў, а кампанія, якая будзе працяглы час укладаць сілы ў абмежаваную колькасьць кампаніяў. Паводле яго, цяпер Парк высокіх тэхналёгіяў, у тым ліку дзякуючы нядаўняму «IT-дэкрэту», стварыў асяродзьдзе, у якім будзе камфортна стартапам з высокай ступеньню рызык, у тым ліку замежным кампаніям.

Юры Мельнічак адзначае, што цяпер Bulba Ventures факусуецца на праектах на мяжы ІТ і іншых галінаў «рэальнага» бізнэсу, але не абавязкова з манэтызацыяй на раньняй стадыі. Аўсіевіч дадае, што хоча бачыць у партфэлі кампаніі стартапы, зьвязаныя са здароўем і здаровым ладам жыцьця.

Лукашэнка задумаў стварыць 25-е міністэрства — лічбавай эканомікі

Топ-5 беларускіх ІТ-стартапаў, купленых замежнымі гігантамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG