Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да Facebook


Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі Facebook пасьля таго, як зьявілася інфармацыя аб уцечцы асабістых дадзеных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Камісія зьбіраецца праверыць, якім чынам кіраўніцтва сацыяльнай сеткі арганізуе абарону прыватнай інфармацыі карыстальнікаў.

У пачатку сакавіка журналісты абвінавацілі брытанскую аналітычную кампанію Cambridge Analytica ў незаконным выкарыстаньні дадзеных карыстальнікаў Facebook падчас выбарчай кампаніі Дональда Трампа. Паводле расьсьледаваньня тэлеканалу Channel 1, Cambridge Analytica ўдзельнічала ў больш чым 200 перадвыбарных кампаніях па ўсім сьвеце, у тым ліку ў Нігерыі, Кеніі, Чэхіі, Індыі і Аргентыне. У расьсьледаваньні адзначаецца, што кампанія выкарыстоўвала хабары і распаўсюд ілжывай інфармацыі ды кампрамату пра кандыдатаў.

Заснавальнік і кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг апублікаваў заяву з нагоды незаконнага збору асабістай інфармацыі кампаніяй Cambridge Analytica. Ён прызнаў, што яго кампанія нясе адказнасьць за дадзеныя сваіх карыстальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG