Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прэзэнтавалі даклад пра Пуціна, які раней міліцыя сканфіскавала ў друкарні


Расейскія апазыцыйны палітыкі Ільля Яшын і Уладзімір Мілоў у сераду прадставілі даклад «Пуцін. Вынікі. 2018», прысьвечаны эканамічным, сацыяльным і геапалітычным вынікам праўленьня Уладзіміра Пуціна.

Аўтары дакладу заяўляюць, што за апошнія 18 гадоў Расея апынулася ў стане глыбокага крызысу, а эканамічны рост фактычна спыніўся. Урад скарачае выдаткі на сацыяльную сфэру, у той час як набліжаныя прэзыдэнта атрымліваюць мільярды, адзначыў Ільля Яшын.

Апазыцыянэры вінавацяць прэзыдэнта Расеі ў стварэньні «карумпаванай дзяржавы», а таксама правядзеньні палітыкі, праз якую Расея апынулася ў міжнароднай ізаляцыі.

Паводле Яшына і Мілова, даклад «Пуцін. Вынікі. 2018» працягвае традыцыю, распачатую ў свой час Барысам Нямцовым. Выступленьне яны прысьвяцілі яго памяці.

Уладзімір Мілоў адзначыў, што ніводная друкарня не згаджалася друкаваць даклад. Кіраўнікі прадпрыемстваў заяўлялі, што асьцерагаюцца закрыцьця з прычыны крытыкі кіраўніка дзяржавы, якая зьмяшчаецца ў тэксьце.

У мінулую нядзелю стала вядома, што паліцыя канфіскавала надрукаваны наклад дакладу, а ў друкарні прайшоў ператрус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG