У Старым каралеўскім замку 1 верасьня адкрылася выстава “Лялькі гарадзенскай зямлі”. Гэта — тэатральныя лялькі, якія зробленыя для канкрэтных спэктакляў — паводле твораў Янкі Купалы і Сяргея Кавалёва. Апроч іх, выстаўлены таксама строі, пашытыя для спэктакляў, і старыя афішы.
Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды".
1 верасьня, у Дзень ведаў, адбудзецца выхад CD-вэрсіі новага альбому гурту “Ляпіс Трубяцкой” “Кульпрасьвет”.
З 29 жніўня па 1 верасня ў Менску праходзіць Міжнародны фестываль мастацтва перформансу "Навінкі".
На адмысловай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў радыёстанцый упершыню за апошнія гады былі выслуханыя аргумэнты на карысьць зьніжэньня 75% квоты беларускіх выканаўцаў на радыё.
У менскім Палацы мастацтва 25 жніўня стартаваў Міжнародны фэстываль мастацтваў “Дах-9”. Фэстываль распачаўся міжнароднай выставай жывапісу ды інсталяцыяў “Ахвяры мастацтва”.
Акцыя “Цягнік свабоды” прысьвячаецца 20-годзьдзю ўцёкаў вялізнай групы ўсходненямецкіх дысыдэнтаў цераз Прагу на Захад.
"Хочацца, каб на наш фэст прыйшлі людзі зь любымі сьцягамі, любымі палітычнымі поглядамі, не баючыся, што іх нехта ў нечым папракне”.
У суботу ва ўкраінскім Чарнігаве пачаўся трэці міжнародны рок-фэстываль “Be Free”. У намётавым гарадку пры сцэне разьмясьціліся некалькі сотняў дзяўчат і юнакоў зь Беларусі, Украіны і Расеі.
22 жніўня ў Чарнігаве стартуе трэці міжнародны музычны фэстываль “Be Free”. Першыя два фэсты праходзілі таксама ва Ўкраіне — у Луцку і Львове.
Працы Лянкевіча прызнаныя аднымі зь лепшых у намінацыі “Сьвяты”.
“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся”, — гэтак называецца новая кніга вершаў Уладзімера Арлова. Некаторыя вершы аўтар напісаў у рэанімацыі.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з гісторыкам Міхасём Чарняўскім
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з мастачкай Вольгай Дзёмкінай.
Папулярны беларускі гурт “Ляпіс Трубяцкой” не прадставіць свой новы альбом “Культпрасьвет” у Беларусі.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнка.
Фэстываль “Be Free” адбудзецца сёлета ў Чарнігаве. Чым ён будзе адметны і чаму найбольш папулярныя фэсты з удзелам беларускіх музыкаў ладзяцца па-за межамі Беларусі?
Удзельнікі – гурты зь Беларусі, Украіны, Польшчы, Францыі: Ляпіс Трубяцкой, Воплi Вiдаплясава, LitvinTroll, Znich, Pomidor/OFF, Partyzone, ULIS, B:N, ZATOCZKA, Vladivostok, Glofira, Tarpach, Hair Peace Salon, Imprudence, Zero 85.
У выходныя ў радавым маёнтку Агінскіх на Смаргоншчыне адбыўся фэст “Залесьсе запрашае сяброў”. Імпрэза, ініцыяваная мясцовымі ўладамі, мела на мэце прыцягнуць увагу да палацавага комплексу, дзе цягам двух дзясяткаў гадоў на пачатку ХІХ стагодзьдзя жыў і працаваў вядомы кампазытар, дыплямат, паўстанец Міхал Клеафас Агінскі. Вагі мерапрыемству дадала прысутнасьць асобаў, чыё жыцьцё зьвязанае з гэтымі мясьцінамі — грамадзкіх дзеячаў, прадстаўнікоў дзяржаўных структураў.
Напярэдадні 99-годзьдзя з дня нараджэньня Ларысы Геніюш актывісты дэмакратычных рухаў усклалі кветкі да яе магілы.
Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 2 жніўня
Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. Эфір 1 жніўня
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з публіцыстам Аляксандрам Фядутам.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з выдаўцом Віктарам Хурсікам.
Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 26 ліпеня
Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. Эфір 24 ліпеня
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў.
Сёньня спаўняецца 75 гадоў народнаму артысту Беларусі, ляўрэату дзяржаўных прэміяў СССР і Беларусі, купалаўцу Генадзю Гарбуку. За плячыма ў яго — амаль сотня тэатральных роляў, дзясяткі працаў у кіно.
Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з пісьменьнікам Янкам Брылём.
У Ваўкавыску пад адкрытым небам вядомы гісторык Алег Латышонак прэзэнтаваў сваю новую кнігу “Нацыянальнасьць — беларус”.
Ці любіце Гэмінгуэя?
Мы пачынаем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня пра “Славянскі базар” з прыстаўкай “псэўда” .
Помнік Францішку Багушэвічу плянуецца адкрыць у Смаргоні да сёлетняга Дня беларускай пісьменнасьці 6 верасьня.
У мястэчку Гарадок пад Беластокам працягваецца традыцыйны фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2009”. Сёлета “Басовішча” праводзіцца ўжо 20 раз.
17 ліпеня ў мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва пачынаецца 20-ты фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2009”. У чым асаблівасьці сёлетняга, юбілейнага фэсту, хто там будзе выступаць?
У Менск прыбываюць дэлегаты Пятага зьезду згуртаваньня беларусаў сьвету. Да апошняга часу магчымасьць правядзеньня зьезду на Бацькаўшчыне наагул была пад пагрозай.
Міністар культуры Павал Латушка гатовы сустрэцца з актывістамі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, каб абмеркаваць сытуацыю з аховай гісторыка-культурнай спадчыны.
На прэсавай канфэрэнцыі з нагоды юбілею старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец паведаміў, што Васіль Быкаў пісаў вершы.
Выдавецтва “Кнігазбор” выдала кнігу выбраных твораў Віктара Вальтара. Гэтае імя — з пакаленьня і лёсу Максіма Багдановіча. Першая кніга пісьменьніка, невядомага шырокай публіцы амаль стагодзьдзе.
У Віцебску ў дні “Славянскага базару” традыцыйна ладзяцца распродажы карцін. Сьпявак Аляксандар Рыбак, пераможца сёлетняга “Эўрабачаньня” і госьць віцебскага фэстывалю, стаў своеасаблівым ягоным сымбалем – мастакі з задавальненьнем малююць ягоныя партрэты, а таксама сяброўскія шаржы.
Пры падтрымцы амбасады Літоўскай Рэспублікі выйшаў першы ў найноўшай гісторыі беларуска-літоўскі размоўнік.
8 ліпеня ў амбасадзе Літвы ў Беларусі адкрылася выстава “Літва: культура і гісторыя”. Беларусь — першая краіна, дзе адкрылася гэта выстава.
Выйшаў з друку сорак шосты том недзяржаўнага двухсоттомавага кніжнага праекту “Беларускі кнігазбор”.
7 ліпеня споўнілася 127 гадоў зь дня нараджэньня Янкі Купалы. 28 чэрвеня – 67-я ўгодкі сьмерці. Ён загінуў у Маскве пры нявысьветленых абставінах у 1942 годзе і быў там пахаваны. Праз 20 гадоў, у 1962 годзе, парэшткі паэта перазахавалі на Вайсковых могілках у Менску. Госьць “Свабоды” — пісьменьнік Уладзімер Някляеў, які некалькі гадоў таму абнародаваў сваю вэрсію гібелі паэта.
У Менску праходзіць выстава, прысьвечаная тысячагодзьдзю першай згадкі Літвы ў летапісах.
У Лос Анджэлесе праходзіць мэмарыяльная цырымонія, прысьвечаная Майклу Джэксану.
Вестка пра сьмерць расейскага пісьменьніка Васіля Аксёнава асабліва блізка закранула тых, чыя маладосьць і пошук грамадзянскіх ідэалаў супалі з прыходам у літаратуру гэтага неардынарнага творцы.
На ліпеньскай афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы — шэсьць прэм’ераў. Такая творчая актыўнасьць трупы вядучай сцэны краіны ўражвае сталых тэатралаў.
Загрузіць яшчэ