Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Міхалок: “Мы не палітызаваная група”


1 верасьня, у Дзень ведаў, адбудзецца выхад CD-вэрсіі новага альбому гурту “Ляпіс Трубяцкой” “Кульпрасьвет”. Яшчэ за тыдзень да рэлізу на кампакт-дысках “Ляпісы” выклалі свой новы альбом у інтэрнэт для бясплатнага спампоўваньня.

Пасьля папсовых кампазыцыяў, кшталту «Зеленавокае таксі», альбому «Залатыя яйкі» «Ляпісы» перайшлі на іншы фармат. За апошнія тры гады выйшлі тры альбомы з красамоўнымі назовамі «Капітал», «Маніфэст» і ўрэшце – «Культпрасьвет». На многіх сайтах зьявіўся кліп на песьню «Буравесьнік». Фатазія б'е ключом: Пушкін і Гогаль засунутыя ў бездакорна стылізаваныя «Вокны росту». Сымбалічныя і назовы іншых кампазыцыяў, што ўвайшлі у «Культпрасьвет»: «Болт», «Чырвоная паходня», «Пульс эпохі», «Зомбі-робаты». Пытаюся ў прадусара гурту Яўгена Калмыкова – што за дзіўнае захапленьне рэвалюцыяй?

Калмыкоў: Не, рэвалюцыю ня любім. Эвалюцыю любім. Узялі форму, такі футурызм, авангард пачатку 20-га стагодзьдзя. Для мяне альбом “Культпрасьвет” – гэта перш за ўсё паэзія. Паэзія і стыль, вось мы на гэта ціснулі. Хутчэй тут экзыстэнцыйныя пытаньні. Усе гэтыя рэвалюцыі павінны ўнутры мазгоў слухача адбывацца. Не хацелася, каб яны далей вырываліся”.

Лідар гурту, паэт і кампазытар Сяргей Міхалок кажа:

“Мы не палітызаваная група ў любым выпадку, то бок палітыка нам чужая. Да “файту” (па-ангельсу “fight” – барацьба) мы ставімся дастаткова іранічна. Я не выказваю нічыіх інтарэсаў, акрамя ўласных, менавіта я. Ня кажучы ўжо пра тое, што мяне можна ўбачыць ў якім-небудзь сур’ёзным палітычным руху. Мне гэта ня вельмі цікава”.

Музычны журналіст, аўтар тэкстаў “Крамы” “IQ-48”, “Індыга” Зьміцер Лукашук выказаў такое меркаваньне наконт зьмены іміджу “Ляпісаў”:

“Калі Міхалок і “Ляпісы” выдалі свой першы новы альбом у іх біяграфіі, так сказаць, “Капітал”, было адчувальна, што яму надакучала, як прасьпяваў ён сам, “быць папсовым жлабом” – іронія, самаіронія і такі сарказм. Потым быў “Маніфэст” Выхад “Культпрасьвету” быў абсалютна лягічным. Гэты вось ягоны накал сарказму дасягнуў менавіта той вышыні, да якой Міхалок ішоў. Усё вылілася, нарэшце. Лягічны канец трылёгіі, скажам так”.

31 жніўня з новым альбомам “Культпрасьвет” “Ляпіс Трубяцкой” накіраваўся ў вялікі тур па Сыбіры і Далёкім Усходзе, потым Піцер і Масква. Гутару з прадусарам гурту Яўгенам Калмыковым:

“Ці магчыма крочыць з “Культпрасьветам” па Беларусі? Можа быць такі тур па беларускіх гарадах?

Калмыкоў: Можа быць, але не сёлета, дакладна. У нас сёлета быў тур па Беларусі, і каб проста не надакучваць, не прыядацца на радзіме. Каб засумавалі.

Карэспандэнтка: “Сяргей Міхалок абвесьціў, што тры гады запар па альбому выпускалі, трэба цяпер пару гадоў адпачыць. Няўжо “Ляпіс” сапраўды пару гадоў будзе адпачываць?”

“Тое ж самае ён казаў, калі выходзіў “Маніфэст”. Ён таксама казаў: “вось выпусьцім альбом, і гадкі тры ня будзем нічога новага выпускаць” (сьмяецца)


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG