У Старым каралеўскім замку 1 верасьня адкрылася выстава “Лялькі гарадзенскай зямлі”. Гэта — тэатральныя лялькі, якія зробленыя для канкрэтных спэктакляў — паводле твораў Янкі Купалы і Сяргея Кавалёва. Апроч іх, выстаўлены таксама строі, пашытыя для спэктакляў, і старыя афішы.
Усе экспанаты даў гарадзенскі лялечны тэатар. Трупа лялечнікаў працуе ў найстарэйшым тэатральным будынку Беларусі, які існуе з канца 18 стагодзьдзя.
лялькі караля Жыгімонта і Барбары з Радзівілаў (спэктакль паводле п’есы С.Кавалёва “Чароўнае люстра пана Твардоўскага”)
Шопка (спэктакль паводле п’есы С.Кавалёва “Дарога ў Віфлеем”)