Карціну, напісаную алеем, на якой нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня грае на скрыпцы на фоне віцебскага краявіду, менскі мастак Юры Лазоўскі гатовы прадаць за 300 тысяч рублёў. Кажа, што пакупнікі падыходзілі, паабяцалі набыць ягоны твор, але нешта зьніклі. На заўвагу пра тое, што Віцебск атрымаўся на карціне ня дужа пазнавальным, спадар Лазоўскі адказвае, што знакаміты Шагал таксама пазьбягаў канкрэтыкі. Таму галоўнае – каб быў пазнавальны герой…
Мастакі-аматары, якія разьмясьціліся ўздоўж вуліцы Леніна ды прапануюць мінакам за 20 хвілін намаляваць партрэт, таксама не абышлі ўвагай новую “зорку”. 19-гадовая Натальля Чайкун намалявала шарж на Аляксандра Рыбака. Атрымаўся добры, крыху іранічны малюнак. Дзяўчына кажа, што паступаюць прапановы каб набыць яго за 15 даляраў, аднак яна вагаецца, ці прадаваць – самой дужа падабаецца.
Мастачка Марына распавяла, што бачыла Аляксандра Рыбака ня толькі па тэлевізары, але й жыўцом: хадзіла сустракаць сьпевака 10 ліпеня, калі ён прыехаў на адкрыцьцё “Славянскага базару”. Таму малявала амаль што з натуры і свой малюнак прадаваць не зьбіраецца – мяркуе, што ён стане добрай рэклямай і завабіць мінакоў часьцей замаўляць уласныя партрэты.