Яны ўспрымаюць яе як першыя вынікі працы новага мастацкага кіраўніка купалаўцаў Мікалая Пінігіна, прызначанага на гэтую пасаду паўгода таму.
Сёньня і заўтра на Малой сцэне тэатру — “ГендэльБах”. Гэта прэм’ерны спэктакль паводле камэдыі нямецкага драматурга Паўля Барца “Магчымая сустрэча”. У аснове сюжэту — прыдуманая сустрэча двух вялікіх кампазытараў. Праўда, калі пасьпяховы і заможны Гендэль прыяжджаў у Ляйпцыг, каб атрымаць чарговую ўзнагароду і захапленьне публікі, непрызнаны і бедны Бах працаваў у храме сьвятога Тамаша. Гендэль ня мог і не жадаў сустракацца зь нікому не вядомым тады геніем.
Паставіў спэктакль Генадзь Мушпэрт. Галоўныя ролі выконваюць заслужаныя артысты Беларусі Сяргей Краўчанка і Аляксандар Падабед.
А 7 і 8 ліпеня пройдуць прэм’ерныя паказы спэктаклю “Вячэра з дурнем”, які паставіў сам мастацкі кіраўнік тэатру. Чым прывабіла яго п’еса францускага драматурга Франсіса Вэбэра, патлумачыць нашаму радыё Мікалай Пінігін катэгарычна адмовіўся. Пры гэтым ён заявіў:
“Гэты спэктакль — камэрцыйны. Зразумела, чаму?”
Афіцыйны сайт тэатру, між тым, паведамляе, што “Вячэра з дурнем” — гэта “неверагодна сьмешны, але разам з тым кранальны і добры спэктакль”. Галоўныя ролі ў ім будуць выконваць любімцы публікі — заслужаныя артысты Беларусі Сяргей Журавель і Віктар Манаеў.
Калі браць пад увагу, што прэм’ернымі лічацца ўсе новыя спэктаклі сэзону, то ў ліпеньскай афішы купалаўцаў, акрамя згаданых, яшчэ чатыры прэм’еры. 23-га на Малой сцэне пакажуць “Старамодную камэдыю”, а 27-га тамсама — “Дамскае танга”.
Асноўная ж сцэна запрашае 25-га і 27-га яшчэ раз на “Вячэру з дурнем”, 23-га і 24-га — на “Хама”, а ў апошнія два ліпеньскія вечары — на “Пінскую шляхту”.