Сёньня прадстаўнікі праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды 75-годзьдзя Саюзу пісьменьнікаў краіны, які быў утвораны ў 1934 годзе. Але зараз у Беларусі два такія Саюзы — ёсьць яшчэ і Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Як адзначаюць 75-годзьдзе пісьменьніцкай арганізацыі краіны абодва Саюзы пісьменьнікаў?
Прэсавая канфэрэнцыя праўладных пісьменьнікаў нагадвала справаздачу партыйнага зьезду савецкага часу: пералічаныя былі ўсе дасягненьні ў літаратуры, выдавецкай справе. Што да існаваньня ў краіне другога творчага саюзу — Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, — старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец сказаў:
“Мы ўтварылі свой саюз, зыходзячы з таго, што надакучыла 20 гадоў размаўляць на адну тэму на зьездах — „Далоў кіраўнікоў“, але ні слова ня кажучы пра літаратуру. Бязь лішняга шуму, папярэдзіўшы ў чарговы раз, мы спакойна ўтварылі арганізацыю. Яна павялічылася са 125 удзельнікаў першага зьезду да амаль 500 чальцоў”.
Паэт Генадзь Бураўкін, цяперашні сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, уступіў у Саюз у 1961 годзе і лічыць 75-годзьдзе Саюзу пісьменьнікаў Беларусі агульным сьвятам:
“Я думаю, што калі мы адзначаем такія сьвяты арганізацыі, да якой маюць дачыненьне і адны, і другія, трэба быць сумленнымі: ну а што, не маглі яны прапанаваць разам адзначыць гэта сьвята? Урэшце рэшт, якраз тыя, хто ўваходзіць у Саюз беларускіх пісьменьнікаў, больш былі ў Саюзе таго, яшчэ савецкага часу, і зрабілі значна больш, чым тыя, хто сёньня ў іншым Саюзе”.
Што да супрацоўніцтва і кантактаў з калегамі па літаратурным цэху з Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Мікалай Чаргінец сказаў, што іх няма. І паскардзіўся, што ў выданьнях саюзу, які ачольвае Алесь Пашкевіч, не публікуюць сяброў так званага “чаргінцоўскага” саюзу. У той час як у часопісе “Полымя” друкуюцца Анатоль Бутэвіч, Янка Сіпакоў, Іван Карэнда, Эрнэст Ялугін. Генадзь Бураўкін на гэтыя прэтэнзіі адказаў так:
“Па-першае, калі параўнаць магчымасьці, то ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў іх намнога меней: таму што практычна мы маем адзін часопіс „Дзеяслоў“, які выходзіць адзін раз у два месяцы. І ў параўнаньні і з „Полымем“, і з „Маладосьцю“, і зь „Нёманам“ і зь „Літаратурай і мастацтвам“ тут меншыя магчымасьці. Але гэта няпраўда, што зусім не друкуюцца. Алесь Бадак друкаваўся ў „Дзеяслове“, друкаваўся Віктар Шніп, іншыя. І ня трэба нам шукаць, чым адзін аднаго папракнуць”.
Шмат цікавага на прэсавай канфэрэнцыі Мікалай Чаргінец паведаміў і пра сваё сяброўства з Васілём Быкавым, пра тое, што Быкаў пісаў вершы. Абверг старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і тое, што Быкава мала выдаюць, і нават прадэманстраваў вялізны сьпіс выданьняў Быкава.