Намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывэн Бігэн заклікаў вызваліць несправядліва затрыманых і спыніць гвалт, абмеркаваў ролю Расеі і ЗША ў вырашэньні супрацьстаяньня і выказаў захапленьне мужнасьцю беларусаў.
Супраць сямі грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў фальсыфікацыі выбараў 9 жніўня і гвалце супраць мірных дэманстрантаў, могуць быць уведзеныя санкцыі. Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters высокапастаўлены супрацоўнік дзярждэпартамэнту ЗША.
Што азначае заява Пуціна пра рэзэрв праваахоўнікаў для Беларусі? Ці магчымы для Беларусі армянскі варыянт? Чаму пазыцыя Крамля ў пэўных момантах адрозьніваецца ад пазыцыі Лукашэнкі? Як выглядае цяпер пэрспэктыва паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?
Амэрыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, які ўваходзіць у Камітэт па замежных справах Кангрэсу ЗША і быў аўтарам «Акту аб дэмакратыі зь Беларусі», заклікаў Аляксандра Лукашэнку сысьці ў адстаўку, а кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна — ня ўмешвацца ў беларускую сытуацыю.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што NATO перакінула 18 амэрыканскіх самалётаў F-16 з-пад Бэрліну да мяжы зь Беларусьсю. Мы папрасілі вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна патлумачыць, у чым сэнс гэтай перадысьлякацыі авіяцыі NATO
ЗША не імкнуцца падпарадкаваць свайму кантролю Беларусь, не ідзецца пра супрацьстаяньне паміж Вашынгтонам і Масквой, заявіў першы намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэн Біган у Вене ў пятніцу.
Злучаныя Штаты адновяць санкцыі ў дачыненьні да Ірану 20 верасьня, у поўнач па Грынвічы. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц расказаў «Голасу Амэрыкі» пра сустрэчу 25 жніўня намесьніка дзяржсакратара ЗША Стывена Бігана і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, у рамках якой абмяркоўвалася і «беларускае пытаньне».
BBC піша пра канфлікт паміж пратэстоўцамі і ўзброенымі ахоўнікамі заправачнай станцыі.
Амэрыканская фэдэрацыя працы — Кангрэс прамысловых прафсаюзаў (American Federation of Labor and Congress of Industrial Organizations) зьвярнулася зь лістом да Аляксандра Ярашука, старшыні Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў.
Сёньня ў Маскве адбыліся перамовы наконт сытуацыі ў Беларусі паміж міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым і першым намесьнікам дзяржсакратара ЗША Стывэнам Бігэнам.
Што адбывалася 24 жніўня.
Дональд Трамп афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША на выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 году.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывэн Бігэн у найбліжэйшай будучыні наведае Літву і Расею. Тэмай перамоваў будзе мірнае вырашэньне крызісу ў Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо сёньня выступіў з заявай з нагоды палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Яна мае назву «Падтрымка памкненьняў беларускага народу».
На пытаньні пра палітыку ЭЗ, ЗША і Расеі ў цяперашнім беларускім палітычным крызісе адказаў польскі экспэрт Каміль Клысіньскі, галоўны спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Малдовы з Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў у Варшаве.
Бэнана затрымалі па справе некамэрцыйнай арганізацыі «Мы будуем сьцяну», якая займаецца зборам сродкаў на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Яна была створаная летась і сабрала больш за 25 мільёнаў даляраў ахвяраваньняў.Пракуроры лічаць, што Бэнан прысвоіў частку сродкаў
З ініцыятывы амэрыканскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Дэйвідам Гэйлам.
«Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць заклік Сьвятланы Ціханоўскай да сумленных выбараў».
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што ЗША актыўна абмяркоўваюць сытуацыю ў Беларусі з прадстаўнікамі ЭЗ.
Кангрэсмэн Элсі Гастынгс, старшыня Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША заклікаў адміністрацыю Злучаных Штатаў увесьці забарону на доступ да амэрыканскай фінансавай сыстэмы для дзевяці найбуйнейшых дзяржаўных кампаній Беларусі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары ў у Беларусі ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў.
Беларуская дыяспара ў ЗША 12 жніўня правяла ў цэнтры Вашынгтону акцыю пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Сёньня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо, які прыляцеў з двухдзённым візытам у Прагу, даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода, у якім, сярод іншага, адказаў на пытаньні адносна апошніх падзеяў у Беларусі.
Сэнатарка Камала Гарыс стане напарніцай кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна ў перадвыбарчай кампаніі.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн у адмысловай заяве выказаўся наконт падзеяў у Беларусі.
10 жніўня Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выпусьціў для неадкладнага распаўсюду заяву дзяржаўнага сакратара Майкла Пампэо аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Пра гэта 9 жніўня заявіў прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. Яго цытуе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Паводле дадзеных Reuters, апублікаваных у пятніцу, больш за 160 000 амэрыканцаў памерлі ад COVID-19 з пачатку пандэміі.
Ігара Каламойскага і Генадзя Багалюбава абвінавачваюць у крадзяжы і адмываньні сродкаў украінскага «Прыватбанку».
Забарона набудзе моц праз 45 дзён. Дэталі яе пакуль невядомыя, але парушальнікам пагражаюць пакараньні.
Facebook выдаліў паведамленьне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра каранавірус.
Абама расказала, што ў яе былі цяжкасьці з падтрыманьнем звыклай фізычнай актыўнасьці і сном.
Амэрыканскія сэнатары аднагалосна і без паправак ухвалілі рэзалюцыю з заклікам да свабодных, справядлівых і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Мэта — увесьці аўдыторыю ў замяшаньне і стварыць пачуцьцё страху.
Паводле афіцыйнай працэдуры, кандыдатуры спачатку павінны прайсьці зацьвярджэньне ў камітэце, затым будзе агульнае галасаваньне ў Сэнаце.
Трамп высунуў новую ўмову, заявіўшы, што продаж амэрыканскай часткі TikTok павінен прывесьці да значных выплат Казначэйству ЗША за ініцыяваньне ўгоды.
Першы за некалькі гадоў пілятаваны касьмічны палёт з амэрыканскай тэрыторыі завяршыўся.
Кіраўнік апарату Белага Дому Марк Мэдаўс падкрэсьліў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп занепакоены з нагоды галасаваньня па пошце.
За 2019 год прэзыдэнт ЗША зарабіў ня менш за 446 мільёнаў даляраў. Дакумэнт апублікаваны на сайце Бюро па пытаньнях этыкі пры ўрадзе ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб забароне кітайскай праграмы сацсеткі TikTok на тэрыторыі краіны. Дональд Трамп пакуль не падпісаў афіцыйных дакумэнтаў, але сказаў, што можа зрабіць гэта ўжо 1 жніўня.
Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода па шырокім спэктры амэрыканска-беларускіх дачыненьняў і прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Законапраект прадугледжвае да 300 млн даляраў у год замежнай вайсковай дапамогі Ўкраіне, у прыватнасьці летальнага ўзбраеньня, пры ўмове захаваньня крытэрыяў рэформаў.
Што мяняе ў ацэнках новая інфармацыя ў справе «ПВК Вагнэра» ў Беларусі? Каму выгадная гэтая справа? Які д’ябал хаваецца ў яе дэталях?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп узьняў пытаньне аб пераносе прэзыдэнцкіх выбараў у краіне на пазьнейшы тэрмін. Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры.
Агульная колькасьць сьмерцяў у ЗША перавысіла ў сераду 150 000.
Злучаныя Штаты ў бліжэйшыя тыдні пачнуць перадысьлякацыю сваіх вайскоўцаў у Эўропе, выводзячы зь Нямеччыны каля 11 900 амэрыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта 29 ліпеня паведаміў Пэнтагон.
Паводле справаздачы, расейская вайсковая выведка выкарыстоўвала сама меней тры сайты — InfoRos.ru, Infobrics.org і OneWorld.press.
Загрузіць яшчэ