Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША затрыманы былы дарадца прэзыдэнта Стыў Бэнан


Стыў Бэнан
Стыў Бэнан

У Злучаных Штатах затрымалі былога дарадцу прэзыдэнта Стыва Бэнана. Пра гэта заявіў офіс пракурора Паўднёвай акругі Нью-Ёрку.

Бэнана затрымалі па справе некамэрцыйнай арганізацыі «Мы будуем сьцяну», якая займаецца зборам сродкаў на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Арганізацыя была створаная летась і сабрала больш за 25 мільёнаў даляраў ахвяраваньняў. Бэнан узначальвае кансультатыўную раду арганізацыі.

Пракуроры лічаць, што Бэнан і заснавальнік арганізацыі Браян Колфэйдж прысвоілі частку сродкаў. У прыватнасьці, былы дарадца прэзыдэнта Дональда Трампа, як сьцьвярджаецца, атрымаў больш за мільён даляраў.

Акрамя Бэнана і Колфэйджа, па справе праходзяць яшчэ дзьве асобы. Усім ім прад’яўленыя абвінавачваньні ў змове з мэтай махлярства і адмываньня грошай. Па кожным з пунктаў прадугледжваецца да 20 гадоў турмы.

Стыў Бэнан — былы кіраўнік рады дырэктараў ультраправага амэрыканскага онлайн-часопіса Breitbart News. У 2016 годзе выданьне стала адным з асноўных СМІ, якія падтрымлівалі прэзыдэнцкую кампанію Дональда Трампа. Бэнан тады ўзначаліў перадвыбарчы штаб Трампа, а пазьней стаў старшым дарадцам абранага прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG