Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 17 жніўня назваў сытуацыю ў Беларусі жахлівай, паведамляе Reuters.
Паводле яго, Злучаныя Штаты пільна сочаць за сытуацыяй у Беларусі.
У Беларусі дзявяты дзень працягваюцца акцыі пратэсту. 16 жніўня на вуліцы Менску выйшлі некалькі соцень тысяч чалавек.
Па ўсёй краіне шырацца страйкі і пратэсты рабочых.
За першыя чатыры дні пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі затрымалі каля 7 тысяч чалавек. Прынамсі 2 пратэстоўцы загінулі, сотні чалавек атрымалі раненьні, цяжкія траўмы ў выніку страляніны, зьбіцьця і катаваньняў з боку АМАПу і іншых сілавых структураў.