Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Байдэн: «Народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі»


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн у адмысловай заяве выказаўся наконт падзеяў у Беларусі.

«Дэмакратыі будуюцца на простай канцэпцыі, што грамадзяне маюць права абіраць сваіх лідэраў і мець голас у будучыні сваёй краіны. Пасьля пакутаў ад сыстэматычных рэпрэсій на працягу апошніх 26 гадоў пад аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, азмрочаных фальсыфікацыяй, грамадзяне, якія мірна пратэстуюць, патрабуючы дакладнага падліку галасоў, сутыкнуліся з паліцыяй, якая ўжыла сьвятлошумавыя гранаты, сьлезацечны газ і гумовыя кулі. Рэжым Лукашэнкі адключыў доступ у Інтэрнэт, арыштаваў пратэстоўцаў і незалежных журналістаў і паспрабаваў заткнуць рот замежным назіральнікам. Усё гэта не адпавядае ўчынкам палітычнага лідэра, упэўненага ў тым, што ён перамог на справядліва праведзеных выбарах. Але дзякуючы адважным грамадзянам — журналістам, актывістам і звычайным людзям, якія дакумэнтавалі гэтыя надзвычайныя падзеі, мы ведаем праўду пра напады на дэмакратыю, якія робяцца рэжымам.

Я падтрымліваю тых, хто заклікае да празрыстага і дакладнага падліку галасоў і вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. Я таксама заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку паважаць правы мірных пратэстоўцаў і ўстрымлівацца ад далейшага гвалту. Мая адміністрацыя ніколі не адмовіцца ад абароны дэмакратыі і правоў чалавека, і мы будзем працаваць з нашымі дэмакратычнымі саюзьнікамі і партнэрамі, каб выказвацца ў адзін голас і запатрабаваць павагі да гэтых правоў».

Джо Байдэн удзельнічае ў выбарах прэзыдэнта ЗША, якія маюць адбыцца сёлета ў лістападзе. Ён быў намінаваны ад Дэмакратычнай партыі – адной з дзьвюх асноўных у ЗША. Паводле сацыялягічных апытаньняў, ён пакуль што мае перавагу над дзейным прэзыдэнтам ЗША, рэспубліканцам Дональдам Трампам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG