Узброеныя сілы Ўкраіны ўзялі ў палон некалькі соцень расейскіх салдатаў тэрміновай службы ў Курскай вобласьці, паведамляе амэрыканская газэта The Washington Post.
Непрамыя перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія мелі адбыцца ў жніўні ў горадзе Доха пры пасярэдніцтве Катара, былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін з прычыны наступу ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці Расеі.
Расейскія крыніцы паведамляюць аб зьнішчэньні Ўзброенымі сіламі Ўкраіны мосту праз раку Сейм у сяле Глушкава Курскай вобласьці і аб ударах па іншым мосьце праз Сейм у суседнім сяле Званнае.
Украінскія вайскоўцы працягваюць наступальную апэрацыю на тэрыторыі Курскай вобласьці РФ, па некаторых напрамках прасунуліся наперад ад аднаго да трох кілямэтраў, заявіў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі.
Выведнікі папярэдзілі ўкраінцаў, што іхныя правы ў Беларусі могуць парушыць у кожны момант.
Схему раскрылі ў часе спробы аформіць тавар на Кіеўскай мытні ў жніўні 2023 году.
Сьледчыя зьвярнуліся ў суд па дазвол на атрыманьне зьвестак ад украінскіх апэратараў, што забясьпечвалі роўмінг для беларускіх і расейскіх нумароў у часе расейскай акупацыі Чарнігаўскай вобласьці.
28 населеных пунктаў у Курскай вобласьці на дадзены момант знаходзяцца пад кантролем Узброеных сіл Украіны. Пра гэта падчас нарады з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў.
«Сыстэма абароны ахоплівае мяжу Ўкраіны і зь Беларусьсью, і з Расеяй. Сілы абароны гатовыя да абароны і ўжо ўлічылі досьвед поўнамаштабнага наступу».
У групоўцы дзейнічалі пяць асноўных падразьдзелаў: штурмавая група, снайпэрская група, выведная група, а таксама групы апэратыўнага забесьпячэньня і сувязі.
Большасьць украінскіх ваеннапалонных — 95% — падвяргаюцца катаваньням у Расеі. Аб гэтым заявіла кіраўніца Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ў Кіеве Даніэль Бэл у інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу NOS.
Украінскі пастаўшчык люксавых аўтамабіляў у Расею празь Беларусь дапамагаў экспартаваць і беларускія калійныя ўгнаеньні ў абыход санкцый цягам 2023 году.
Беларус можа быць уключаны ў сьпіс для абмену, калі ягоныя сваякі зьвернуцца да ягонага расейскага камандаваньня з адпаведнай заявай.
Паводле кантракту ўкраінская кампанія набыла амаль паўтысячы трактароў.
Па ўказаньні расейскай ФСБ затрыманыя зьбіралі дадзеныя для ўдараў па пазыцыях ЎСУ і аб'ектах крытычнай інфраструктуры, піша DW з спасылкай на СБУ і Генпракуратуру Ўкраіны.
Украіна атрымала 3,9 мільярда даляраў беззваротнага гранту ад Злучаных Штатаў Амэрыкі праз Сусьветны банк, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігар Кізім на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіць у Вільні, адказаў на пытаньне пра беларусаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне.
Генэральны штаб Украіны паведаміў у суботу, 3 жніўня, што Ўзброеныя сілы нанесьлі ўдары па расейскай падводнай лодцы і зэнітным ракетным комплексе C-400 у акупаваным Крыме.
Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна пачала працэс дэнансацыі або выхаду зь міжнародных пагадненьняў, падпісаных у межах СНД, а таксама двухбаковых — зь Беларусьсю і Расеяй.
Аляксандра Ішчанку ў траўні 2022 году вывезьлі ў Расею з заблякаванага расейцамі заводу «Азоўсталь» у выніку ўкраінска-расейскіх дамоўленасьцяў аб выхадзе ўкраінскіх вайскоўцаў з Марыюпалю.
Людміла Ганчарэнка, жыхарка Чарнігава, правяла амаль год у Беларусі за кратамі. Яе гісторыю расказала DW.
Агульная працягласьць мяжы зь Беларусьсю складае 1084,2 кілямэтраў.
У Кіеве прадставілі вынікі дасьледаваньня «Уварваньне ў сьвядомасьць: 2 гады зламысных інфармацыйных апэрацый ва Ўкраіне і Беларусі». Яго правялі грамадзкая арганізацыя «Інтерньюз-Україна» супольна з тэхналягічнай кампаніяй LetsData.
Ён паўторна падаў заяву па атрыманьне статусу ўцекача.
У Валынскай вобласьці зьліквідаваны канал нелегальнага ўвозу «сфальсыфікаваных мэдычных прэпаратаў расейскай і беларускай вытворчасьці», паведамляе офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.
Эўразьвяз у пятніцу паведаміў аб першым пералічэньні даходаў ад замарожаных у ЭЗ расейскіх актываў на патрэбы абароны Ўкраіны. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда эўра.
У схеме было задзейнічана больш за 10 кампаній, зьвязаных з украінскай «VМ-Groupe», а таксама пастаўшчыкі са Славаччыны, Чэхіі і Латвіі.
Падазраваны Яўгеній Серабракоў выехаў у Турэччыну адразу пасьля здарэньня ў Маскве.
Старшынства Расеі будзе працягвацца да 1 жніўня.
Сацыёлягі адзначаюць, што ў параўнаньні з 2017 годам доля тых, хто хацеў бы аднаўленьня СССР, зьменшылася з 21% да 9%, і з 63% да 78% павялічылася колькасьць тых, хто гэтага ня хоча.
Уладзімір Зяленскі заявіў пра «вельмі няпростую» апэрацыю па затрыманьні 18-гадовага падазраванага.
Ва Ўкраіне беларус Артур Гранц пражываў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Гішпанію, дзе мае нерухомасьць.
У траўні ў Польшчы затрымалі двух грамадзян Беларусі праз падазрэньне ў зьдзяйсьненьні падпалаў на тэрыторыі краіны.
Атаку беларускіх хакераў з 12 да 18 ліпеня зафіксавала ўрадавая каманда рэагаваньня CERT-UA.
Гаворка пра прыватызаваны ў 2015 годзе дзяржаўны нафтаправод «Самара — Заходні кірунак», якім валодала прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс». Кантрольны пакет акцый гэтай кампаніі належаў Мікалаю Вараб'ю.
У Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі адновяць вывучэньне беларускай мовы, паведаміў рэктар ВНУ Уладзімір Бугроў, піша «Укрінформ».
Ва Ўкраіне завялі справу аб незаконным гандлі гранітам з Расеяй у верасьні 2023 году. У ёй фігуруюць ня менш за чатыры індывідуальныя прадпрымальнікі і кіраўнікі ўкраінскіх прадпрыемстваў.
Паводле сайта ААН, генэральны сакратар арганіазцыі выказаў Лукашэнку занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі на асабістай сустрэчы зь ім ў Астане.
Украіне вядома сама меней пра сем дамоваў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржаўнымі органамі анэксаванага Крыму, паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Дзьмітро Лубінец падчас прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве 9 ліпеня расказаў, што Ўкраіна змагла пацьвердзіць месцазнаходжаньне 20 тысяч украінскіх дзяцей, якіх Расея незаконна і прымусова вывезла на часова акупаваную тэрыторыю або ў Расею.
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 8 ліпеня наведвае Варшаву з афіцыйным візытам, дзе ён падпісаў пагадненьне аб бясьпецы паміж Украінай і Польшчай.
«Сказалі: „З рэчамі на выхад!“. Мы думалі, што пераводзяць у іншую камэру СІЗА. Але яны пасадзілі мяне ў бусік, на галаву мяшок, у вушы — бярушы, і некуды павезьлі. Мне было страшна, думала, што мяне ў Расею мо вывозяць, і што там са мной будзе, незразумела»
2 ліпеня ў Кіеве Віктар Орбан прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
Украінца мабілізавалі на вайсковую службу ў ліпені 2023 году. Яго вінавацяць, што ён самавольна пакінуў вайсковую частку.
На сайце Аляксандра Лукашэнкі ў паведамленьні аб гэтай сустрэчы адзначаецца, што для Беларусі ААН «зьяўляецца адным з найбольш важных вэктараў зьнешняй палітыкі».
У красавіку 2022 году паведамлялі, што за баі ў Кіеўскай вобласьці Арцёму Гарадзілаву датэрмінова прысвоілі званьне гвардыі палкоўніка.
У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Загрузіць яшчэ