Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН выказаў Лукашэнку занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі


Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш. Архіўнае фота
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш. Архіўнае фота

На сайце Аляксандра Лукашэнкі ў паведамленьні аб гэтай сустрэчы адзначаецца, што для Беларусі ААН «зьяўляецца адным з найбольш важных вэктараў зьнешняй палітыкі».

У Астане на палях Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, апублікаваным на сайце ААН, Антонію Гутэрыш падкрэсьліў важнасьць спыненьня вайны ва Ўкраіне на падставе Статуту ААН, міжнароднага права і павагі да тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаў.

«Генэральны сакратар выказаў занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён выказаў пажаданьне, каб учорашняя амністыя стала крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі», — адзначаецца ў паведамленьні.

У той жа час на сайце Аляксандра Лукашэнкі ў паведамленьні аб гэтай сустрэчы адзначаецца, што для Беларусі ААН «зьяўляецца адным з найбольш важных вэктараў зьнешняй палітыкі».

Паведамляецца, што шэраг важных ініцыятыў Беларусі ў ААН «умацавалі імідж беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне», і цяпер прасоўваецца ініцыятыва Лукашэнкі «аб неабходнасьці пачатку шырокага міжнароднага дыялёгу для аднаўленьня даверу і ўмацаваньня бясьпекі ў духу Сан-Францыска».

Беларускі бок асобна падкрэсьліў у паведамленьні, што ў краіне створана «нацыянальная архітэктура для выкананьні парадку дня ААН у галіне ўстойлівага разьвіцьця на пэрыяд да 2030 году».

Што папярэднічала

Трэцяга ліпеня прайшоў інтэрактыўны дыялёг аб Беларусі на 56-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН .

На ім Спэцыяльная дакладчыца аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прадставіла новы даклад пра сытуацыю ў краіне.

Прадстаўнікоў афіцыйнага Менску на паседжаньні не было. Падчас абмеркаваньня дакладу ніводная краіна не заступілася за рэжым Лукашэнкі.

Пасьля прэзэнтацыі дакладу, падчас яго абмеркаваньня, усе сьпікеры ад імя сваіх краін, аб’яднаньняў ці арганізацыяў у той ці іншай форме выказвалі трывогу наконт пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі — зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі, перасьледу журналістаў і праваабаронцаў, адвольных арыштаў, жорсткага, бесчалавечнага абыходжаньня, катаваньняў і сьмерцяў у месцах зьняволеньня, становішча палітвязьняў, ціску на грамадзян унутры Беларусі і за яе межамі.

Яны заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў, пачаць супрацоўнічаць зь міжнароднымі праваабарончымі мэханізмамі, спыніць садзейнічаньне расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG