Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зьліквідавалі канал увозу падробленых беларускіх лекаў


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

У Валынскай вобласьці зьліквідаваны канал нелегальнага ўвозу «сфальсыфікаваных мэдычных прэпаратаў расейскай і беларускай вытворчасьці», паведамляе офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.

З спасылкай на дадзеныя сьледзтва адзначаецца, што схема ўвозу фальсыфікату была арганізаваная праз Польшчу з мэтай наступнага збыту, піша Позірк.

Кіраваў дастаўкай кантрабандных лекаў жыхар Валынскай вобласьці з саўдзельнікамі. Рэалізоўвалі «падробленыя лекі праз інтэрнэт-крамы, сацсеткі і каналы ў мэсэнджарах», гаворыцца ў паведамленьні.

«У ходзе праведзеных санкцыянаваных судом ператрусаў у месцах захоўваньня мэдпрэпаратаў і жыхарства фігурантаў праваахоўнікі сканфіскавалі расейскія і беларускія мэдыкамэнты, грашовыя сродкі ў рознай валюце ў эквіваленце больш за 2 млн грыўняў (каля 50 тысяч даляраў), чарнавыя запісы, таварна-транспартныя накладныя аб паштовых адпраўленьнях лекавых сродкаў», – адзначае наглядны орган.

Распачатая крымінальная справа, прызначаны шэраг экспэртыз. Вырашаецца пытаньне аб арышце сканфіскаванай маёмасьці.

«Вызначаюцца ўсе датычныя да незаконнай дзейнасьці», – падкрэсьліваецца ў рэлізе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG