Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прыгразіла Беларусі адказнасьцю за супрацоўніцтва з анэксаваным Крымам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украіне вядома сама меней пра сем дамоваў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржаўнымі органамі анэксаванага Крыму, паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга.

Паводле яго, у чэрвені 2024 году ўлады Віцебска і Віцебскай вобласьці, «грэбуючы нормамі міжнароднага права», заключылі пагадненьні з акупацыйнымі ўладамі Сімфэропаля, Феадосіі і Сакскім раёнам паўвострава, таксама быў падпісаны пратакол аб намерах па стварэньні свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск — Крым».

У гэты ж пералік, паводле намесьніка міністра, можна ўключыць і пратакол аб намерах стварыць свабодную эканамічную зону «Віцебск — ТОТ Крым». Кіраўнікі Менгарсавету і Менгарвыканкаму падпісалі пагадненьні аб супрацоўніцтве з акупацыйнымі ўладамі Севастопаля.

«Няма сумневу, што такія дзеяньні не маглі адбыцца без дазволу вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, гэта значыць усе гэтыя пагадненьні зьяўляюцца адкрытай і задакумэнтаванай дэманстрацыяй прызнаньня расейскай акупацыі Рэспублікай Беларусь», — падкрэсьліў намесьнік кіраўніка МЗС Украіны.

Усе «факты супрацьпраўных дзеяньняў», якія ўяўляюць пагрозу сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны, адзначыў Сыбіга, «дакладна фіксуюцца праваахоўнымі органамі» Ўкраіны, праводзіцца адпаведнае расьсьледаваньне, па выніках якога «датычныя не застануцца бяскарнымі і будуць прыцягнутыя да прававой адказнасьці», падкрэсьліў намесьнік міністра.

«Чыноўнікі, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і падпісаньні такіх „дакумэнтаў“, стануць прадметам разгляду для прымяненьня санкцыйных абмежаваньняў нашымі партнэрамі па санкцыйнай кааліцыі».

Афіцыйна Беларусь не прызнавала Крым расейскім, але 30 лістапада 2021 году ў інтэрвію міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву «Россия сегодня» Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта — «гэта расейскі Крым», а пасьля рэфэрэндуму 2014 году «і дэ-юрэ Крым стаў расейскім».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG