Упершыню з восені 2022 году ўмовы надвор’я дазволілі паглядзець з космасу на аэрадром пад Мазыром, на якім сёньня знаходзяцца расейскія войскі, піша «Флагшток».
У Херсоне пад абстрэл расейскіх вайскоўцаў патрапіла лякарня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны ў Фэйсбуку.
Афіцыйны Кіеў увёў новыя санкцыі, у тым ліку супраць беларускіх кампаній, за спрыяньне перасоўваньню расейскіх войскаў і асабовага складу.
У Кіеве 26 студзеня адбыўся марш памяці, прысьвечаны ўсім беларусам, якія загінулі ў барацьбе за Украіну і вольную Беларусь з 2014 па 2022 год.
Крывавыя наступствы чацьвярговага ўдару расейцаў па Ўкраіне. Пашкоджаньні і ахвяры ў 11 абласьцях.
Многія заходнія кампаніі далей вядуць бізнэс у Расеі, нягледзячы на санкцыі і ціск з боку палітыкаў. Менш за 10% фірмаў з Эўразьвязу і краін «Вялікай сямёркі» прадалі свае расейскія актывы пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
У 2022 годзе Алесь Бяляцкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Украінская пошта ўганаравала беларускага дзеяча выпускам адмысловай прадукцыі.
Паводле крыніц Радыё Свабода ў Брусэлі, яны ня маюць інфармацыі аб тым, што Ўкраіна блякуе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у супольных з эўрапейцамі мерапрыемствах.
Пасьля адпраўкі амэрыканскіх і нямецкіх танкаў ва Ўкраіну краіны NATO абмяркоўваюць пастаўкі Кіеву зьнішчальнікаў, нягледзячы на асьцярогі адносна магчымай эскаляцыі канфлікту.
Лукашэнка ўсімі спосабами «імкнецца ня быць уцягнутым непасрэдна ў вайну», — лічыць прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.
Расейскія войскі ў ноч на 26 студзеня аднавілі ўдары па Ўкраіне бесьпілётнікамі-камікадзэ іранскай вытворчасьці «Шахед-136/131».
Відэазварот прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага 25 студзеня апынуўся ў тэлевізійным этэры ў Белгарадзкай вобласьці Расеі, а таксама ў Краснадарскім краі, анэксаваным Крыме і Сэвастопалі.
Пра гэта паведаміў агенцтву AFP сьпікер Усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты.
Дырэктара дэпартамэнту закупак Мінабароны Ўкраіны Багдана Хмяльніцкага адхілілі ад абавязкаў летась у сьнежні, а нядаўна звольнілі. Пра гэта напярэдадні сказаў сябрам камітэту барацьбы з карупцыяй Вярхоўнай Рады міністар Аляксей Рэзьнікаў, паведамілі народныя дэпутаты.
Камандуючы Узброенымі сіламі Ўкраіны генэрал Валеры Залужны ў студзені атрымаў 1 мільён даляраў у спадчыну ад амэрыканца ўкраінскага паходжаньня і аддаў іх на патрэбы войска. Аб гэтым паведамляе New York Times.
На ўсходзе Ўкраіны загінулі два зьніклыя бязь вестак брытанскія валянтэры — 28-гадовы Крыстафэр Пэры і 48-гадовы Эндру Бэгшоў, паведамляе расейская служба BBC з спасылкай на сям'ю аднаго зь іх і МЗС Вялікай Брытаніі.
Раніцай 24 студзеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Кіеў прапанаваў Менску заключыць «пакт аб ненападзе». Прэзыдэнт Украіны адрэагаваў на гэтыя словы.
Пра гэта фактычны кіраўнік Рэспублікі Беларусь заявіў 24 студзеня. Пры гэтым ён зноў абвінаваціў украінцаў у падрыхтоўцы «баевікоў і экстрэмістаў».
Беларускія сьледчыя органы распачалі справу па факце хуліганства, пасьля таго як невядомы выламаў і панёс на ўкраінскую тэрыторыю беларускі памежны знак, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мазырскага памежнага атрада Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Сяргей Паўлаў.
Фрагмэнт віншавальнага ліста Ўладзіміра Зяленскага 23 студзеня ў Варшаве на цырымоніі з нагоды 160-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году зачытаў амбасадар Украіны Васіль Зварыч.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб санкцыях супраць 22 дзеячаў РПЦ. Ён увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны «Аб прымяненьні пэрсанальных спэцыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)» ад 23 студзеня.
Намесьнік міністра абароны Ўкраіны Вячаслаў Шапавалаў пайшоў у адстаўку. Гэта зроблена, каб «захаваць давер» да міністэрства, заявілі ў Мінабароны. Шапавалаў адказваў за тылавое забесьпячэньне Ўзброеных сіл Украіны.
29 танкаў мадэлі Leopard 2A4 могуць быць пастаўлены Кіеву ўжо да красавіка-траўня.
Міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпоўскі ў панядзелак перад пасяджэньнем кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ у Брусэлі заявіў, што ў выпадку, калі на Польшчу будзе ўчынены напад, суседняя Чэхія прыйдзе ёй на дапамогу.
Праваахоўныя органы Ўкраіны зафіксавалі 65 660 злачынстваў, учыненых расейскімі вайскоўцамі ва Ўкраіне.
«Пускі ажыцьцяўлялі з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, гэта першае. А па-другое, дэфіцыт высокадакладных ракет, такіх як „Калібар“, Х-101 і Х-555 прымусіў Расейскую Фэдэрацыю выкарыстоўваць для абстрэлаў зэнітныя ракеты».
Аляксандар Лукашэнка 21 студзеня гуляў у хакей, ягоная каманда сустракалася з калектывам з Магілёўскай вобласьці. Пасьля гэтага матчу Лукашэнка нечакана выкаціў на лёд чалавека ў інвалідным вазку, яго прадставілі як «ветэрана баявых дзеяньняў».
У арганізацыі адпраўкі пасылак з бомбамі ў Гішпаніі ў лістападзе–сьнежні 2022 году сьледзтва падазрае Галоўнае ўпраўленьне Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі (раней ГРУ), якое магло накіроўваць расейскую ультраправую групоўку «Русское имперское движение».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі у сваім апошнім відэазвароце паабяцаў прыняць шэраг ключавых рашэньняў па супрацьдзеяньні карупцыі ўжо на гэтым тыдні.
У чарнобыльскай зоне адчужэньня — прыкладна за восем кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю — прайшлі плянавыя вучэньні ўкраінскіх падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня.
СМІ сьцьвярджаюць, што Мінабароны Ўкраіны закупляе прадукты для вайскоўцаў у 2-3 разы даражэй, чым яны каштуюць у кіеўскім супэрмаркеце.
У студзені расейскі і ўкраінскі амбудсмэны пры пасярэдніцтве Турэччыны абмеркавалі магчымасьці маштабнага абмену палоннымі. Для яго арганізацыі Мір’яна Шполярыч прыехала ў Маскву. Яе чакаюць таксама і ў Кіеве.
«У Расеі не адразу абвяшчаюць вышук дэзэртыраў, а пра некаторых наагул не абвяшчаюць. Мабыць, праз маштабы дэзэртырства», кажа стваральнік праекту «Ідзіце лесам».
Як беларусу памяняць пашпарт за мяжой і якія ёсьць альтэрнатывы. Тлумачым.
Ад рэкорднай атакі пацярпела Запароская вобласьць: 224 абстрэлы па 21 населеным пункце, разбураны 34 цывільныя аб’екты.
Кіеў цяпер менш упэўнены ў тым, што Кангрэс прыме чарговы шматмільярдны пакет дадатковай дапамогі, як гэта было мінулай вясной.
Экспэрты інстытуту адзначаюць, што Аляксандар Лукашэнка працягвае балянсаваць супраць Крамля, прадстаўляючы Беларусь як сувэрэнную дзяржаву ў складзе саюзнай дзяржавы, дзе дамінуе Расея.
Гэта 30-ы транш дапамогі з запасаў Пэнтагону для Ўкраіны, пачынаючы з жніўня 2021 году.
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што галоўным фокусам іхнай увагі застаецца Запароская АЭС і стварэньне вакол яе дэмілітарызаванай зоны.
Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль заклікаў жыхароў памежнага зь Беларусьсю рэгіёну быць больш пільнымі і выконваць усе патрабаваньні паветранай трывогі.
Расейцы ўварваліся ў прыватны дом з аўтаматычнай зброяй у той час, калі там знаходзіліся разам з дарослымі (сямю жанчынамі і мужчынам) адна 15-гадовая дзяўчына і тры малыя хлопцы.
«Я не зусім разумею, як можна паабяцаць эўрапейскім лідэрам адно, а на наступны дзень пачаць поўнамаштабнае ўварваньне ў дзяржаву», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Наступныя дні стануць ключавымі для ўхваленьня заходнімі партнэрамі Ўкраіны рашэньня аб пастаўках танкаў ва Ўкраіну.
На пачатку студзеня кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча параніла падчас баёў за Бахмут. Цяпер хлопец у шпіталі ў Кіеве. Нейкі час «Ваўкалак» (пазыўны Дзяніса) адмаўляўся ад размоваў, бо цяжка было гаварыць. Але калі крыху ачуняў, то пагадзіўся адказаць на пытаньні Свабоды.
Менскі гарвыканкам разаслаў запыт у падпарадкаваныя структурныя падразьдзяленьні з патрабаваньнем прадставіць інфармацыю аб украінцах, якія працуюць там, «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь».
Дзяніс Манастырскі, які загінуў у авіякатастрофе 18 студзеня пад Кіевам, быў адным з наймаладзейшых міністраў ва ўрадзе Ўкраіны.
На 18 студзеня вядома аб гібелі ў Дніпры ад расейскай ракеты 45 грамадзян, у тым ліку 6 дзяцей, 15 целаў не ідэнтыфікавалі.
Дзяржаўная служба Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях паведаміла пра 14 загінулых у выніку авіякатастрофы, у тым ліку 1 дзіця.
Верталёт упаў на будынак дзіцячага садка ў горадзе Бравары, што за 30 кілямэтраў ад украінскай сталіцы.
«З тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ ёсьць пагроза наступу. Лукашэнка працягвае рабіць неадназначныя заявы, пагражаючы ўладам Украіны і нагнятаючы сытуацыю вакол наступу».
Загрузіць яшчэ