Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне загінулі два зьніклыя бязь вестак брытанскія валянтэры


Крыстафэр Пэры
Крыстафэр Пэры

На ўсходзе Ўкраіны загінулі два зьніклыя бязь вестак брытанскія валянтэры — 28-гадовы Крыстафэр Пэры і 48-гадовы Эндру Бэгшоў, паведамляе расейская служба BBC з спасылкай на сям'ю аднаго зь іх і МЗС Вялікай Брытаніі.

«Зь вялікім сумам мы кажам, што наш любы Крыс быў забіты разам са сваім калегам Эндру Бэгшоу пры спробе гуманітарнай эвакуацыі з Салядара», — гаворыцца ў сумеснай заяве бацькоў Пэры і яго дзяўчыны.

Яны адзначылі, што Пэры «апынуўся ва Ўкраіне ў самую цёмны час у пачатку расейскага ўварваньня і дапамог тым, хто найбольш у гэтым меў патрэбу, выратаваў звыш 400 жыцьцяў і мноства кінутых жывёлаў».

Грамадзяне Вялікай Брытаніі (у Бэгшоў таксама ёсьць грамадзянства Новай Зэляндыі) прыехалі ва Ўкраіну валянтэрамі. Бэгшоў дапамагаў мірным жыхарам эвакуавацца з Бахмута і займаўся дастаўкай прадуктаў і лекаў пажылым людзям. Пэры ладзіў зборы грошай на рамонт аўтамабіляў, паліва і абсталяваньне. Апошні раз іх бачылі ў Краматорску, яны зьбіраліся накіравацца ў Салядар.

Прэс-служба кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына раней апублікавала дакумэнты абодвух брытанцаў — пашпарты і дазвол уладаў Украіны на валянтэрскую дзейнасьць. Паведамлялася, што ў горадзе Салядар Данецкай вобласьці знайшлі цела аднаго зь іх. Зьвязаны з ПВК «Вагнер» тэлеграм-канал Grey Zone напісаў, што мёртвым быў знойдзены Крыстафер Пэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG