«Кожнае ваеннае злачынства мае канкрэтнага выканаўцу. Служба бясьпекі вызначыць і абнародуе зьвесткі пра ўсіх пайменна, каб ніводзін забойца не пазьбег пакараньня», — заявіў кіраўнік СБУ Васіль Малюк.
З-пад завалаў дасталі целы 40 загінулых грамадзян, у тым ліку траіх дзяцей: 37 трупаў дэблякавалі і знайшлі фрагмэнты яшчэ трох людзкіх целаў.
Свабода атрымала адказ на свой запыт ад Службы бясьпекі Ўкраіны, але там пакуль не выдаюць зьвестак сьледзтва.
Жорсткія баі вядуцца ў Данецкай і Луганскай абласьцях. Украінскі Генштаб назваў два найбольш складаныя кірункі — бахмуцкі і аўдзееўскі.
Украіна можа чакаць перадачы большай колькасьці ўзбраеньня, лічыць генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Аб гэтым ён заявіў у камэнтары нямецкаму выданьню Handelsblatt. Публікацыю цытуе AFP.
Журналісты праекту «Донбас Реалии» Ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікавалі фільм пра беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які з 24 лютага 2022 году ваюе ва Ўкраіне супраць расейскіх акупантаў.
Расейскі вайсковец узарваў гранату і ўчыніў пажар у вайсковай частцы ў Белгародзкай вобласьці. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі ня менш як тры вайскоўцы, ёсьць параненыя.
Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх дзяржаўных прапагандыстаў, якія падтрымалі расейскую агрэсію.
https://www.gov.uk/government/news/pm-accelerates-ukraine-support-ahead-of-anniversary-of-putins-war
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў у дзеяньне санкцыі супраць двухсот грамадзян Расеі, паведамляе прэсавая служба Офісу прэзыдэнта 15 студзеня.
Узброеныя сілы Ўкраіны ня маюць агнявых сродкаў, здольных зьбіваць ракеты Х-22, заявіў камандуючы ўкраінскіх Вайскова-Паветраных сіл Мікалай Алешчук, інфармуе BBC.
Іх прададуць, а атрыманыя грошы пералічаць войску Ўкраіны.
Пасьля вызваленьня часткі Херсонскай вобласьці ўкраінскія праваахоўныя органы знайшлі дзесяць аб’ектаў, якія выкарыстоўваліся расейскімі вайскоўцамі ў якасьці катавальняў для мясцовага насельніцтва.
У Чэхіі 13 і 14 студзеня адбываюцца выбары прэзыдэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць восем кандыдатаў.
У сьнежні 2021 году, за некалькі месяцаў да расейскага ваеннага ўварваньня, толькі 27% украінцаў давяралі прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму.
Паводле задумы вучэньняў, адна з варожых дывэрсійна-выведных груп спрабавала прарвацца ў горад, а другая захапіла ў закладнікі кіраўніка і галоўнага інжынэра энэргааб’екта разам зь іхнымі сем’ямі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) не выключаюць, што Расея захапіла ў Данецкай вобласьці горад Салядар, жорсткія баі ў якім ідуць некалькі тыдняў.
Расейскія войскі страцілі каля 740 чалавек асабовага складу за папярэднія суткі, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба Узброеных сіл Украіны 13 студзеня.
Прадстаўнікі Міністэрства абароны ЗША і Белага дома пракамэнтавалі чарговыя перастаноўкі ў расейскім вайсковым кіраўніцтве.
Крэмль рэкамэндаваў кіраўнікам расейскіх рэгіёнаў «максымальна публічна» зьезьдзіць у зону вайны з Украінай перад выбарамі ў верасьні. Рэкамэндацыя тычыцца кіраўнікоў рэгіёнаў, у якіх чакаецца выбарчая кампанія.
Эстонскі МЗС заявіў, што на фоне вайны ва Ўкраіне супрацоўнікі пасольства не займаюцца разьвіцьцём двухбаковых адносін.
У Эўрапейскай камісіі заявілі, што санкцыйныя сьпісы ў сувязі з расейскай вайной ва Ўкраіне рыхтуюцца на канфідэнцыйнай аснове. Выказалася па тэме і Сьвятлана Ціханоўская.
Павялічваецца і пагроза нанясеньня ракетна-авіяцыйных удараў, прымяненьня дронаў-камікадзе па тэрыторыі Ўкраіны з паветранай прасторы Беларусі.
Дадаўся яшчэ адзін складаны кірунак для баявых дзеяньняў — горад Крамянная ў Луганскай вобласьці.
У справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) таксама ацанілі вынікі нарады, якую правёў у Львове Ўладзімір Зяленскі аб сытуацыі на паўночна-заходніх межах Украіны.
У цэнтры трохбаковых перамоваў была тэма далейшай дапамогі Ўкраіне ва ўмовах расейскай агрэсіі, а таксама падтрымка празаходніх інтэграцыйных памкненьняў Украіны.
Ва Ўкраіне на замову цэнтру «Нова Європа» правялі апытаньне наконт эўрапейскай, эўраатлянтычнай інтэграцыі, склалі сьвежы рэйтынг даверу і недаверу палітыкам і актуалізавалі дадзеныя па меркаваньнях жыхароў Украіны адносна міжнародных арганізацый і аб’яднаньняў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў у Львове каардынацыйную нараду пра стан забесьпячэньня аховы дзяржаўнай мяжы і актуальную сытуацыю зь бясьпекаю ў паўночна-заходніх абласьцях Украіны.
Галоўная мэта гэтых місій — маніторынг стану ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі на ядзерных аб’ектах ва ўмовах расейскага ваеннага нападу.
Астана запэўніла Маскву, што ўлады Казахстана ня маюць дачыненьня да «юрты нязломнасьці», якую паставілі ва ўкраінскім горадзе Буча Кіеўскай вобласьці прадстаўнікі казаскай грамады Ўкраіны.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну расьсьледуе больш як 1,5 тысячы крымінальных спраў па фактах дзяржаўнай здрады і шпіянажу.
«Нягледзячы на тое, што Расея трымае ў Беларусі вялікую колькасьць сілаў, яны ў асноўным задзейнічаныя на вучэньнях. Наўрад ці яны складуць надзейную наступальную сілу».
У Міністэрстве абароны ЗША адказалі на пытаньне пра новую імаверную хвалю расейскай мабілізацыі і падрыхтоўку Расеі да новага наступу, у тым ліку празь Беларусь.
Украінская служба BBC апублікавала гісторыі дзьвюх маці загінулых украінскіх вайскоўцаў, абставіны вяртаньня целаў якіх могуць шакаваць.
Горад Бахмут Данецкай вобласьці застаецца галоўнай апэратыўнай мэтай Расеі. Расейцы могуць яго атачыць у тым выпадку, калі захопяць суседні горад Салядар.
Люк Кофі, дасьледчык Гудзонскага інстытуту (Hudson Institute) у ЗША, адказаў на пытаньні Свабоды пра ролю Беларусі ў расейскай вайне супраць Украіны і пра магчымыя далейшыя сцэнары гэтай вайны.
Цягам дня 9 студзеня паветраную трывогу неаднаразова абвяшчалі ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Данецкай, Херсонскай і Палтаўскай абласьцях Украіны.
Прэзыдэнт Расеі Пуцін хоча захапіць Украіну і аднавіць СССР, таму скарачэньне падтрымкі Ўкраіны ад ЗША было б «катастрафічным». Аргумэнты аб неабходнасьці падтрымкі Ўкраіны агучыў у эфіры CBS News незалежны сэнатар Ангус Кінг, падводзячы вынікі свайго візыту ў Кіеў.
За апошнія 24 гадзіны ў Салядары адбылося 22 баявыя сутыкненьні. Расейцы 106 разоў абстралялі горад.
Міністэрства абароны Расеі стварыла цыкль нэгатыўнай зваротнай сувязі, якім спрабуе адказаць на посьпехі ўкраінскага наступу.
Летась з 1 ліпеня ва Ўкраіне ўвялі візавы рэжым для грамадзян Расеі.
Пра найвялікшую хвалю бежанства зь сярэдзіны ХХ стагодзьдзя паведамілі ў Офісе Вярхоўнага камісара у справах уцекачоў ААН.
«Да працы на гэтай тэхніцы далучаюцца беларускія вайскоўцы», — сьцьвярджаюць ва Ўкраіне.
Гэта стала магчымым пасьля таго, як прадстаўнікоў Маскоўскага патрыярхату выселілі з будынкаў лаўры, не працягнуўшы ім арэнду.
Узброеныя сілы Ўкраіны (УСУ) упершыню ў гісторыі ўвайшлі ў топ-15 рэйтынгу войскаў сьвету , які складаецца экспэртамі кампаніі Global Firepower (GFP).
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) дала справаздачу пра вынікі ператрусаў у будынках Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ) у чатырох рэгіёнах — у Херсонскай, Кіраваградзкай, Днепрапятроўскай і Ровенскай абласьцях.
Манумэнт Ламаносаву стаяў на месцы помніка расейскай царыцы Кацярыне Другой, які зьнесьлі ў 1919 годзе.
У Кіеве заяўляюць, што пасьля правакацый у Расеі нібыта плянуюць зрабіць прапагандысцкія тэлематэрыялы і такім чынам абгрунтаваць новую хвалю мабілізацыі ў Расеі.
Падобныя вучэньні праводзяць другі раз за апошні месяц. Прадугледжана выкарыстаньне вайсковай тэхнікі.
«Расейцы чарговы раз пацьвердзілі той факт, што давяраць ім нельга. Херсон», — паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.
Загрузіць яшчэ