Сярод тых, хто трапіў пад санкцыі:
- пляменьнік патрыярха Кірыла Міхаіл Гундзяеў, прадстаўнік РПЦ у Сусьветнай радзе цэркваў у Жэнэве;
- старшыня Сынадальнага аддзелу РПЦ па ўзаемаадносінах царквы з грамадзтвам і СМІ Ўладзімір Лягойда;
- намесьнік старшыні Сынадальнага аддзелу па ўзаемаадносінах царквы з грамадзтвам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ;
- сябра Сыноду Раман Багдасараў, які адказвае за адносіны РПЦ і Расгвардыі.
Уведзеныя санкцыі прадугледжваюць блякаваньне асабістых актываў, а таксама актываў, якімі яны маглі распараджацца праз трэціх асоб. Супраць Лягойды і Кіпшыдзэ абмежаваньні ўведзеныя на 5 гадоў.
Сам Лягойда называў санкцыі супраць рэлігійных дзеячаў «нонсэнсам» і «адмовай ад здаровага сэнсу», адзначаючы неабходнасьць захоўваць каналы камунікацыі. Царкву не запалохаць занясеньнем «у нейкія сьпісы», сказаў ён.
- У сьнежні 2022 прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб увядзеньні ў дзеяньне рашэньня СНБА, якое, у прыватнасьці, забараняе дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй. Гэтым указам Зяленскі даручыў ураду Ўкраіны да лютага 2023 падрыхтаваць і ўнесьці на разгляд Вярхоўнай Рады законапраект аб спыненьні дзейнасьці ва Ўкраіне афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў РФ рэлігійных арганізацый.
Зяленскі раней казаў, што неабходна стварыць такія ўмовы, пры якіх «залежныя ад краіны-агрэсара дзеячы ня будуць мець магчымасьці маніпуляваць украінцамі».
- У траўні 2022 году ў Кіеве адбыўся Памесны сабор Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, які вырашыў цалкам адмовіцца ад РПЦ. Са статуту рэлігійнай арганізацыі прыбралі ўсе згадкі пра Рускую праваслаўную царкву, пры гэтым аб выхадзе з РПЦ так і не заявілі.