Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнакамандуючы УСУ Залужны атрымаў у спадчыну $1 млн і аддаў іх арміі Ўкраіны


Валеры Залужны
Валеры Залужны

Камандуючы Узброенымі сіламі Ўкраіны генэрал Валеры Залужны ў студзені атрымаў 1 мільён даляраў у спадчыну ад амэрыканца ўкраінскага паходжаньня і аддаў іх на патрэбы войска. Аб гэтым паведамляе New York Times.

Па інфармацыі выданьня, грошы Залужнаму завяшчаў грамадзянін ЗША Грэгары Сьцяпанец. The New York Times не ўдакладняе, ці быў галоўнакамандуючы УСУ знаёмы з амэрыканцам або зьвязаны зь ім крэўнымі сувязямі, а таксама ці была ў завяшчаньні ўмова, што грошы варта перадаць на войска.

Прэс-служба УСУ пацьвердзіла факт завяшчаньня і ахвяраваньні.

New York Times паведамляе з спасылкай на Нацыянальны банк Украіны, што за мінулы год жыхары і фірмы краіны ахвяравалі ўкраінскім узброеным сілам больш за 22 мільярды грыўняў, ці каля 500 мільёнаў даляраў ЗША.

Буйныя прыватныя ініцыятывы ў падтрымцы ўкраінскага войска — фонд «Вярніся жывым» і фонд Сяргея Прытулы сабралі разам больш за 200 мільёнаў даляраў у выглядзе ахвяраваньняў, піша The New York Times.

Паводле вынікаў апытаньня «Суспільне», каля чвэрці ўсіх украінцаў падчас вайны ахвяравалі сродкі на патрэбы ўкраінскага войска. Як адзначае NYT, у рэстаранах наведнікам прапануюць ахвяраваць вайскоўцам невялікія сумы пры аплаце рахунку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG