Расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць» 2021 году закончыліся расейскім уварваньнем ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
21 сьнежня ФСБ затрымала ў Горадні пецярбурскага актывіста Данііла Крынары, паведамляюць расейскія праваабаронцы. Яго вінавацяць супрацоўніцтве з Украінай.
Крыніцы расказалі Associated press аб дэталях падрыхтоўкі і ажыцьцяўленьня візыту ўкраінскага лідэра ў Вашынгтон.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запрошаны ў Брусэль на саміт ЭЗ — Украіна, прызначаны на 3 лютага 2023 году.
У некаторых магілах можа быць пахавана па некалькі целаў.
Толькі за апошні дзень, паводле ўкраінскага Генштабу, загінулі 660 расейскіх вайскоўцаў.
Большасьць расейскіх вайсковых інструктараў ваююць ва Ўкраіне або ўжо там загінулі.
«Калі мы не дапаможам Украіне вярнуць кантроль над Крымам, дык праз 4–5 гадоў гарантавана пачнецца наступная фаза гэтага канфлікту», — кажа Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правялі прэс-канфэрэнцыю ў Белым доме пасьля закрытай сустрэчы 21 сьнежня.
Прэзыдэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн сустрэліся ў Авальным кабінэце Белага дому, паведамляюць амэрыканскія СМІ.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 21 сьнежня прымае ў Белым доме прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага.
Прадстаўніца МЗС РФ паведаміла, што Расея не плянуе перадаваць Беларусі ядзерную зброю.
Грэцыя прыняла рашэньне закрыць сваю паветраную прастору для самалётаў зь Беларусі і забараніць уласнай авіяцыі лётаць над беларускай тэрыторыяй, паведамляе zerkalo. іo са спасылкай грэцкае інфармацыйнае агенцтва pentapostagma. gr.
Якой была сапраўдная мэта візыту Пуціна ў Менск? Ці могуць украінцаў пачаць забіваць зброяй, вырабленай у Беларусі? Пра гэта і пра іншае разважае расейскі эканаміст, дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў постіндустрыяльнага грамадзтва прафэсар Уладзіслаў Іназемцаў.
«Аб’ектыўных шанцаў для транзыту празь Беларусь няма».
Кангрэсмэны і сэнатары зьвярталіся ў Белы дом з просьбай прызнаць Расею краінай-спонсарам тэрарызму, гэтага ж патрабуе ад Вашынгтона Кіеў.
Беларусы ваююць у трох нацыянальных падразьдзелах, якія падпарадкоўваюцца Ўзброеным сілам Украіны — у палку Каліноўскага, батальёне «Тэрор» і палку «Пагоня».
Уся арыштаваная маёмасьць беларуска-ўкраінскай кампаніі «БЗТ-Україна» была перададзена ў адмысловую структуру па кіраваньні выяўленымі актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 21 сьнежня абвесьціць новы пакет дапамогі Ўкраіне ў бясьпецы амаль на 2 мільярды даляраў, у які ўвойдуць зэнітна-ракетныя комплексы Patriot, паведаміў на брыфінгу 20 сьнежня высокапастаўлены чыноўнік Белага дому.
Кіраўнік кампаніі – пастаўшчыка электраэнэргіі «Ясно» Сяргей Каваленка паведаміў, што 20 сьнежня Кіеў амаль цалкам быў без сьвятла.
Лукашэнка, падобна, адкладае выкананьне больш шырокіх патрабаваньняў Пуціна.
Міжурадавы дакумэнт паміж Масквой і Кіевам дзейнічаў 22 гады.
Гэта будзе першы замежны візыт прэзыдэнта Ўкраіны з часу пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць ягонай дзяржавы.
Вядома ж, 2022 год увойдзе ў гісторыю перадусім вайной пуцінскай Расеі супраць Украіны, якая зьмяніла наша жыцьцё, жыцьцё Эўропы і ўсяго сьвету.
На ўдзел у конкурсе яго заявіла беларускае выдавецтва ў Лёндане (Вялікая Брытанія) Skaryna Press.
«Нягледзячы на стомленасьць, боль, холад, адсутнасьць сьвятла і вады, патрэбна штодзень рабіць нешта на шкоду агрэсару ці на падтрымку сваіх», — сказаў Дзьмітро Кулеба.
У Дзяржаўнай службе ў надзвычайных сытуацыях Украіны (ДСНС) расказалі, як да шэфа польскай паліцыі Яраслава Шымчыка трапіў гранатамёт з Украіны, які потым падарваўся ў галоўным упраўленьні.
Андрэй уцёк зь Беларусі адразу пасьля суду, на якім яму прысудзілі 2 гады «хіміі» паводле артыкулу аб абразе прадстаўніка ўлады.
Дзяўчына нібыта зрабіла на гарадзкой інсталяцыі, прысьвечанай Марыюпалю, надпіс: «Забойцы, вы самі яго разбамбілі. Юды».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі плянаваў зьвярнуцца да сьвету перад фіналам футбольнага чэмпіянату, але Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) заблякавала дэманстрацыю звароту, заявілі 18 сьнежня прадстаўнікі ўрадавай партыі Ўкраіны «Слуга народу».
Вашынгтон спрабаваў утрымаць Украіну ад удару па аб’екце на тэрыторыі краіны, у якім, паводле зьвестак выведкі, быў кіраўнік расейскага Генэральнага штабу Валеры Герасімаў. Аб гэтым піша газэта The New York Times з спасылкай на ананімныя крыніцы.
У Валынскай вобласьці адбыліся супольныя польска-ўкраінскія вучэньні, на якіх ратавальнікі дзьвюх краін адпрацоўвалі дзеяньні на выпадак масавай канцэнтрацыі людзей каля ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.
Расея рыхтуецца да паўторнага маштабнага наступу на Ўкраіну, і адбыцца ён можа неўзабаве пасьля Новага году. Заявы пра гэта зрабілі адразу два ўкраінскія міністры — абароны Аляксей Рэзьнікаў і замежных справаў Дзьмітро Кулеба, а таксама галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй Валеры Залужны.
Як доўга ў Расеі будзе захоўвацца імпэрская сьвядомасьць? Ці магчымая ў гэтай краіне дэмакратыя? І што павінна здарыцца, каб Расея прызнала Беларусь і беларусаў асобнай краінай і асобным народам? Пра гэта і пра іншае разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Мігранты, пераважна грамадзяне Ірану, хацелі праз Беларусь і Ўкраіну трапіць у Польшчу.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валер Залужны чакае, што расейскія войскі зноў паспрабуюць атакаваць Кіеў.
24 лістапада ў Берасьцейскім абласным судзе вынесьлі прысуд у справе за «агентурную дзейнасьць» у Беларусі на карысьць Украіны, паведамляе «Вясна».
Дэпутаты Эўрапарлямэнту выказалі салідарнасьць з народам Украіны, аддалі даніну павагі загінулым ад «мэтанакіраваных дзеяньняў сталінскага рэжыму ў арганізацыі штучнага голаду», рашуча асудзілі дзеяньні таталітарнага савецкага рэжыму, якія прывялі да гібелі мільёнаў украінцаў.
Дзяржаўная Дума Расеі прыняла ў першым чытаньні законапраект, які здымае крымінальную адказнасьць за злачынствы, учыненыя на акупаваных тэрыторыях Украіны ў тым выпадку, калі яны былі зьдзейсьнены дзеля «абароны інтарэсаў Расеі».
Літоўскі апэратар сыстэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid перанёс выпрабаваньне працы нацыянальнай энэргасыстэмы ў ізаляваным ад Беларусі і Расеі рэжыме на вясну наступнага году.
Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», за апошнія некалькі дзён у Беларусь з РФ прыбылі яшчэ два эшалёны з тэхнікай УС РФ.
Урад Канады ўхваліў рашэньне аб перадачы Ўкраіне на аднаўленьне пашкоджанай абстрэламі энэргетычнай інфраструктуры 115 мільёнаў даляраў, атрыманых ад павелічэньня мытных збораў пасьля скасаваньня рэжыму найбольшага спрыяньня ў гандлі (MFN).
Удзел Беларусі ў расейскай агрэсіі, беспрэцэдэнтныя заходнія санкцыі, сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея — пра гэтыя і іншыя вынікі году ў сфэры міжнародных дачыненьняў разважае экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
Якой можа быць перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй? Як гэтая перамога паўплывае на лёс Беларусі? Ці не захоча Расея пасьля сваёй паразы анэксаваць Беларусь, каб кампэнсаваць канчатковую страту Ўкраіны? Пра гэта і пра іншае разважае ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
Разьмяшчэньне сумеснай з Расеяй вайсковай групоўкі на беларускай тэрыторыі зьяўляецца элемэнтам «стратэгічнага стрымліваньня», заявіў начальнік Генэральнага штабу Узброеных сіл Віктар Гулевіч 11 сьнежня ў праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.
Пасьля расейскіх абстрэлаў большая частка Адэскай вобласьці і гораду Адэсы застаецца без электрычнасьці.
Суд у Вільні прызнаў законным рашэньне МУС Літвы пазбавіць пасьведчаньня на права жыхарства Алену Камінскас, якую называюць маці двух дзяцей міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.
Традыцыйны расейска-індыйскі саміт сёлета не адбудзецца. Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі адмяніў вочную сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, якая мела адбыцца ў сьнежні.
ЗША рыхтуюцца накіраваць ва Ўкраіну пакет вайсковай дапамогі на суму $275 мільёнаў, у яго будуць уключаныя сродкі для барацьбы з атакамі бесьпілётнікаў і іншыя сродкі СПА.
Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН апублікавала справаздачу аб злачынствах расейскіх вайскоўцаў, учыненых у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласьцях з 24 лютага, калі Расея ўварвалася ва Ўкраіну, да 6 красавіка.
Загрузіць яшчэ