Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ОВД-Инфо»: у Горадні затрымалі пецярбурскага актывіста, вінавацяць у супрацоўніцтве з Украінай


Затрыманьні ў ў Санкт-Пецярбургу. Ілюстрацыйнае фота
Затрыманьні ў ў Санкт-Пецярбургу. Ілюстрацыйнае фота

21 сьнежня ФСБ затрымала ў Горадні пецярбурскага актывіста Данііла Крынары, паведамляюць расейскія праваабаронцы. Яго вінавацяць супрацоўніцтве з Украінай.

Расейская праваабарончая арганізацыя «ОВД-Инфо» паведаміла, што 21 сьнежня супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Горадні пецярбурскага актывіста Данііла Крынары. Мужчыну ставяць у віну артыкул аб супрацоўніцтве з замежнай дзяржавай (арт. 275.1 КК РФ) — па вэрсіі сьледзтва, з Украінай.

Справу будзе весьці маскоўскі сьледчы аддзел ФСБ. Яго даставілі ў Маскву.

Данііла ўжо затрымлівалі 24 верасьня ў Санкт-Пецярбургу — у гэты дзень паліцыя прыйшла зь ператрусамі да шэрагу мясцовых актывістаў і журналістаў у рамках крымінальнай справы аб «тэлефонным тэрарызьме». Пасьля двух дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня яго выпусьцілі ў статусе падазраванага ў справе, паведамляла праваабаронцам ягоная жонка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG