Фігуранты справы — украінцы Міхайла Сталярчук і Дзьмітры Гудзік. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, яны з 2018 году зьбіралі зьвесткі пра вайсковую тэхніку і аб’екты ў Беларусі на заданьне Службы бясьпекі Ўкраіны.
Разам з Сталярчуком і Гудзікам затрымалі таксама Ігара Дзірко, але замест судовага перасьледу яго выслалі зь Беларусі.
Судзьдзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхайлу Сталярчуку 6 гадоў калёніі, а Дзьмітрыю Гудзіку — 5.