Выключыць беларускую зборную з ліку ўдзельнікаў адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 2024 года запатрабавала ад Саюза эўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) міністарка ўнутраных справаў Нямеччыны Нэнсі Фрэзэр.
Высокапастаўлены супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Чэхіі, які шмат гадоў працаваў у міністэрстве, супрацоўнічаў са Службай замежнай выведкі Расеі і перадаваў ёй сакрэтныя зьвесткі.
Беларускія кампаніі надалей выводзяць з краіны свой капітал, супрацоўнікаў і прадукт. У адной Польшчы за апошнія два гады беларусы адкрылі больш за паўтары тысячы кампаніяў. Прычым толькі за сёлетні чэрвень у суседняй краіне зьявілiся 254 такія бізнэсы.
Агулам польскія памежнікі затрымалі трох праваднікоў: двух беларусаў, якія перавозілі чатырох сырыйцаў, і аднаго ўкраінца, які вёз шэсьць грамадзян Сырыі.
Кіраўніца Эўракамісіі камісіі Уршуля фон дэр Ляен падчас свайго трэцяга візыту ў Кіеў плянуе абмеркаваць з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем шляхі працягу збліжэньня эканомік Эўразьвязу і Украіны.
Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што Ўкраіна далучыцца да зоны роўмінгу Эўразьвязу.
Прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін у пачатку вайны адхіліў пагадненьні па Ўкраіне, якія ўключаюць адмову Кіева ад уступленьня ў NATO, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на трох крыніц, блізкіх да расейскага кіраўніцтва.
Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі задаволіў пазоў былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча супраць Рады Эўразьвязу і адмяніў рашэньне аб падаўжэньні блякаваньня ягоных актываў ва Ўкраіне.
У Швэцыі пакуль ня вызначаны пераможца парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю. Разрыў паміж левацэнтрысцкай кааліцыяй на чале зь дзейным прэм’ер-міністрам Магдаленай Андэрсан і правымі партыямі вельмі невялікі.
Квіток на міжнародны аўтобус «Менсктрансу» зь Менску ўладальнікам візаў тыпу D (нацыянальных візаў краін Эўразьвязу) прададуць толькі ў краіну, якая выдала візу.
11 верасьня акупаваную Расеяй Запароскую АЭС цалкам спынілі дзеля бясьпекі.
Расея можа не перажыць катастрафічнае рашэньне Пуціна ўварвацца ва Ўкраіну. Пра гэта на сайце амэрыканскага аналітычнага цэнтру Atlantic Council піша Януш Бугайскі, старэйшы навуковы супрацоўнік Джэймстаўнскага фонду ў Вашынгтоне, аўтар кнігі «Несапраўдная дзяржава: Даведнік па расколе Расеі».
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна трапіць 142 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Урад Латвіі абвясьціў, што да 30 чэрвеня 2023 года спыняе выдачу новых часовых відаў на жыхарства грамадзянам Расеі і Беларусі.
З пачатку верасьня ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскай акупацыі каля дзьвюх тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны, паведаміў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце 10 верасьня.
Міністэрства абароны Расеі 10 верасьня ўпершыню пасьля пачатку ўкраінскага наступленьня ў Харкаўскай вобласьці, у выніку якога быў прарваны фронт і вызваленыя дзясяткі населеных пунктаў, ускосна пацьвердзіла адступленьне расейскіх войскаў.
Жыхары Лісічанску ўбачылі вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны на ўскраіне гораду, заявіў кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргій Гайдай.
У Брусэлі прайшла сустрэча міністраў энэргетыкі Эўразьвязу, на якой краіны павінны былі дамовіцца аб увядзеньні «столі цэнаў» на газ, які пастаўляецца з Расеі. Па выніках сустрэчы такая максымальная цана ўведзеная ня будзе. Затое будуць уведзеныя цэнавыя абмежаваньні на іншыя энэрганосьбіты.
Міністры фінансаў краін ЭЗ узгаднілі рашэньне аб выдзяленьні Ўкраіне новага траншу макрафінансавай дапамогі ў памеры 5 млрд эўра.
У інтэрвію Радыё Свабода ў Празе камісар ЭЗ у справах бюджэту Яганэс Ган расказаў пра фінансавую дапамогу Ўкраіне.
Украіна хоча атрымаць ад Расеі рэпарацыі памерам ня менш за 300 млрд даляраў ў сувязі з ваеннымі разбурэньнямі ад расейскай агрэсіі.
Прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі 9 верасьня прыбыў у Кіеў, дзе раскажа аб геапалітычнай сытуацыі, энэргетычнай і ваеннай бясьпецы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ураду Польшчы Пётар Мюлер.
«Украінцы плацяць жыцьцямі за тое, за што мы плацім далярамі і эўра», — заявіў Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
Ініцыятары звароту лічаць, што адзіная мэта супрацоўнікаў беларускіх дзяржСМІ — перашкода нармальнай дыпляматычнай працы.
Пасьля таго, як расейскім караблям забаранілі заходзіць у парты Эўразьвязу, расейскія танкеры па-ранейшаму экспартуюць нафтапрадукты ў Эўропу, перагружаючы іх на караблі пад сьцягамі краін ЭЗ.
Эўрапейская служба зьнешніх дзеяньняў выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, пасьля таго як у Менску затрымалі дыпляматку ЭЗ.
Паводле летняга (чэрвень-ліпень) дасьледаваньня грамадзкай думкі Eurobarometer, пераважная большасьць жыхароў краінаў Эўразьвязу выступае за падтрымку Ўкраіны ў сувязі з нападам Расеі.
Эўрапейская народная партыя, найбуйнейшая партыя ў Эўрапарлямэнце, вылучыла прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і ўкраінскі народ на прэмію Сахарава — галоўную праваабарончую ўзнагароду Эўразьвязу.
Грамадзяне Расеі і Беларусі ня змогуць да 30 чэрвеня 2023 году атрымаць дазвол на жыхарства ў Латвіі.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка патлумачыў дэталі візавай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да грамадзян Беларусі.
Пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага, Злучаныя Штаты, ЭЗ і іншыя заходнія краіны ўвялі некалькі пакетаў санкцый супраць прыбытковай энэргетычнай галіны Расе. Гэтыя краіны таксама прыкладаюць намаганьні, каб пазбавіцца ад залежнасьці ад паставак расейскіх энэргарэсурсаў.
Эўракамісія зацьвердзіла прапанову аб поўным спыненьні дзеяньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму з Расеяй з 12 верасьня. Беларусы маглі падпасьці пад гэтыя абмежаваньні разам з расейцамі, але ў выніку гэтага не адбылося.
Вугоршчына пагражае перашкодзіць абнаўленьню часткі санкцыйных мер супраць Расеі, калі са сьпісу асоб, у дачыненьні да якіх дзейнічае забарона на выдачу візаў і актывы якіх замарожаныя, ня будуць выключаныя імёны трох алігархаў.
Эўрапейская камісія падрыхтавала два варыянты абмежаваньня цэнаў на газ з Расеі. Аб гэтым піша газэта Financial Times са спасылкай на дакумэнт.
Больш за палову паставак энэрганосьбітаў прыпадае на долю ЭЗ, гаворыцца ў справаздачы фінскага аналітычнага Цэнтра дасьледаваньняў энэргетыкі і чыстага паветра (CREA).
Ураджайнасьць у Літве нашмат большая, чым у Беларусі, хоць прапагандысты кажуць, што ў краінах Балтыі сельская гаспадарка цалкам разваленая. У Беларусі ж загад Лукашэнкі аб зборы збожжа сёлета ня выканалі.
Сотні ўкраінцаў узялі ўдзел у «Маршы падзякі» ў Празе ў нядзелю, 4 верасьня, каб падзякаваць чэскаму народу за дапамогу ўкраінскім уцекачам і ўраду Чэхіі за падтрымку Ўкраіны.
Гісторыю «блякаваньня» тэрмінаў на падачу дакумэнтаў на польскую візу і дзейнасьць «візавых пасярэднікаў» апісаў партал INNpoland.pl.
Эўрапейскія краіны абвінавацілі Маскву ў выкарыстаньні паставак энэрганосьбітаў у якасьці зброі.
ЗША не падтрымліваюць плян Эўразьвязу аб абмежаваньні выдачы віз грамадзянам Расеі. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» расказаў дараднік Белага дому ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Кэрбі.
«Пуцінская Расея парушыла свае дамовы. Расея больш не зьяўляецца надзейным пастаўшчыком энэргіі», — сказаў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, якога цытуе агенцтва DPA.
Каля 70 тысяч чалавек узялі ўдзел у антыўрадавым мітынгу ў цэнтры Прагі 3 верасьня, паведамляе паліцыя Чэхіі. Удзельнікі запатрабавалі адстаўкі кабінэту міністраў, абвяшчэньня краінай нэўтралітэту і заключэньня дагавораў аб куплі таннага газу, у прыватнасьці, у Расеі.
Расейская дзяржаўная газавая кампанія «Газпром» заявіла, што тэхнічнае абслугоўваньне адзінай працоўнай турбіны газаправоду «Паўночны паток» выявіла няспраўнасьці і пакуль іх ня выправяць, пастаўкі газу будуць цалкам спыненыя.
Эўразьвяз на наступным тыдні дасьць Украіне пакет фінансавай дапамогі ў памеры 5 мільярдаў эўра, піша Bloomberg са спасылкай на дыпляматаў ЭЗ.
З 1 верасьня візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова не прымаюць дакумэнты на атрыманьне візаў.
У інтэрвію «Настоящему времени» амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма расказаў, як ён ацэньвае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, што для сьвету будзе азначаць перамога Ўкраіны, а што для гісторыі — сьмерць былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.
Чаму Эўразьвяз вырашыў разарваць дамову аб лібэралізацыі візавага рэжыму з Расеяй, але не зь Беларусьсю? Ці будзе рашэньне ЭЗ у пытаньнях візаў, прынятае на гэтым тыдні, канчатковым? Чаму краіны Эўразьвязу не прызнаюць Беларусь акупаванай краінай?
Эўразьвяз вырашыў адмяніць спрошчаны візавы рэжым для грамадзян Расеі. Беларусы маглі падпасьці пад гэтыя абмежаваньні разам з расейцамі, але ў канчатковай вэрсіі дамовы міністраў ЭЗ згадка пра Беларусь зьнікла. Але гэта не канец клопатаў для беларусаў.
Польшча, Латвія, Літва і Эстонія плянуюць абмежаваць уезд грамадзянам Расеі з шэнгенскімі візамі.
Загрузіць яшчэ