Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ня будзе даваць дазвол на жыхарства расейцам і беларусам


Рыга, ілюстрацыйнае фота
Рыга, ілюстрацыйнае фота

Грамадзяне Расеі і Беларусі ня змогуць да 30 чэрвеня 2023 году атрымаць дазвол на жыхарства ў Латвіі.

Як паведамляе сайт латвійскага ўраду, выключэньне будзе зробленае для асобаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны працяглы час.

Папраўкі ў заканадаўчыя акты прадугледжваюць таксама здачу іспыту на веданьне дзяржаўнай мовы жыхарамі Латвіі, якія хочуць узяць іншае грамадзянства і адначасна застацца ў Латвіі. Таксама, яны мусяць пацьвердзіць наяўнасьць фінансавых сродкаў.

Для студэнтаў і навукоўцаў мяркуецца зрабіць выключэньні. Бізнэсоўцы і тыя, хто інвэстуе ў эканоміку Латвіі, таксама могуць патрапіць пад выключэньне, пры гэтым яны пройдуць праверку службамі нацыянальнай бясьпекі.

Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на асобаў, якія просяць статусу міжнароднай абароны (статусу ўцекачоў альбо палітычнага прытулку), які Латвія гарантуе як удзельніца адпаведных міжнародных канвэнцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG