Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі на выбарах паперадзе правыя партыі


Лідэр «Швэдзкіх дэмакратаў» Джымі Акісан радуецца посьпеху сваёй партыі
Лідэр «Швэдзкіх дэмакратаў» Джымі Акісан радуецца посьпеху сваёй партыі

У Швэцыі пакуль ня вызначаны пераможца парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю. Разрыў паміж левацэнтрысцкай кааліцыяй на чале зь дзейным прэм’ер-міністрам Магдаленай Андэрсан і правымі партыямі вельмі невялікі.

Паводле падліку галасоў на раніцу панядзелка, чатыры правыя і правацэнтрысцкія партыі атрымліваюць 175 месцаў у Рыксдагу, а левыя і левацэнтрысцкія — 174 месцы. Канчатковы вынік стане вядомы ў сераду ці чацьвер — калі палічаць бюлетэні выбарнікаў, якія жывуць за мяжой. Пакуль розьніца паміж патэнцыйнымі парлямэнцкімі блёкамі ледзь перавышае 50 тысяч галасоў.

На першым месцы паводле пададзеных галасоў сацыял-дэмакраты, вядучая партыя кіроўнай кааліцыі. Сацыял-дэмакраты ў Швэцыі займаюць першае месца на ўсіх выбарах пачынаючы з 1917 году. На другім месцы ўпершыню ў гісторыі — вельмі правая партыя «Швэдзкія дэмакраты», якая набрала больш за 20 працэнтаў. Менавіта гэты вынік назіральнікі называюць галоўнай сэнсацыяй выбараў, хоць і чаканай.

У выпадку, калі група правых партый захавае большасьць, «Швэдзкія дэмакраты» наўрад ці ўвойдуць ва ўрад, але, як чакаецца, будуць яго падтрымліваць. Прэм’ер-міністрам тады стане Ульф Крыстэрсан, лідэр мадэратаў.

«Швэдзкія дэмакраты», якіх многія іншыя палітычныя сілы, асабліва зь левага боку спэктру, лічаць экстрэмісцкай ультранацыяналістычнай партыяй, апошнія гады няўхільна набіраюць папулярнасьць. Рыторыка і праграма партыі, асновай ідэалёгіі якой раней была барацьба з іміграцыяй, апошнія гады памякчэлі, «Швэдзкія дэмакраты» ўсё больш пазыцыянуюць сябе як кансэрватары, а ня як правыя радыкалы. Абмежаваньне міграцыі, асабліва наданьня прытулку, пры гэтым застаецца адным з прыярытэтаў.

Таксама «Швэдзкія дэмакраты» выступаюць за больш жорсткую сыстэму інтэграцыі іншаземцаў. Іх папулярнасьці спрыяў рост злачыннасьці ў Швэцыі. Гэтая злачыннасьць, паводле паліцэйскіх справаздачаў і расьсьледаваньняў, мае замежныя карані.

«Швэдзкія дэмакраты», як і большасьць палітычных сіл краіны, падтрымалі сёлета яе ўступленьне ў NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG