Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: ЭЗ на наступным тыдні дасьць Украіне пакет фінансавай дапамогі на 5 мільярдаў эўра


Эўразьвяз на наступным тыдні дасьць Украіне пакет фінансавай дапамогі ў памеры 5 мільярдаў эўра, піша Bloomberg са спасылкай на дыпляматаў ЭЗ.

Паводле іх, сродкі дапамогуць Кіеву пакрыць неадкладныя выдаткі, у тым ліку заробкі і дапамогі.

Гэта частка буйнога пакету дапамогі Ўкраіне ў пераадоленьні фінансавых наступстваў вайны на агульную суму 9 мільярдаў эўра, які ЭЗ абяцаў у траўні гэтага году. У пачатку жніўня Ўкраіна атрымала першы транш макрафінансавай дапамогі на 1 мільярд эўра для фінансаваньня бюджэтных патрэбаў.

Агенцтва піша, што асноўная сума з абяцаных 9 мільярдаў эўра ўсё яшчэ не пераведзеная Ўкраіне праз рознагалосьсі паміж Эўракамісіяй і краінамі-чальцамі ЭЗ наконт дэталяў праграмы дапамогі. Нямеччына, як найбуйнейшы донар, па-ранейшаму настойвае на наданьні Ўкраіне беззваротных грантаў, сьцьвярджаючы, што павелічэньне пазыковай нагрузкі пагоршыць сытуацыю ў эканоміцы і наблізіць яе да дэфолту.

Выканаўчая ўлада ЭЗ настойвае на наданьні ільготных крэдытаў з больш надзейнымі гарантыямі, якія даюцца краінамі-чальцам у выпадку дэфолту ўкраінскай эканомікі.

2 верасьня было ўзгодненае рашэньне аб выдзяленьні Ўкраіне 5 мільярдаў эўра. Дэталі выдзяленьня астатніх 3 мільярдаў абмяркоўваюцца.

Прадстаўнік Украіны ў Сусьветным банку Раман Качур у інтэрвію Forbes.ua казаў, што Ўкраіна мае патрэбу ў прыкладна 5 мільярдах даляраў штомесячнага дадатковага фінансаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG