Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 142 мігрантам з тэрыторыі Беларусі


Лістапад 2021 году. Калёна мігрантаў ля мяжы Беларусі з Польшчай.
Лістапад 2021 году. Калёна мігрантаў ля мяжы Беларусі з Польшчай.

За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна трапіць 142 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 10 верасьня на літоўска-беларускім памежжы разьвярнулі 107 мігрантаў. З пачатку году ў Літве зафіксавалі 6.371 спробу нелегальнага пераходу мяжы.

Памежная служба са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі адзначыла, што 10 верасьня было зафіксавана 15 спробаў незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы.

Памежная ахова Польшчы ў «Твітэры» паведаміла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 20 грамадзян Марока, Эгіпта, Турцыі і Ірака. Сьцьвярджаецца, што замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расеі.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.

Да пачатку вайны ва Ўкраіне міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG