Дырэктару футбольнага клюбу «Слуцк» Алегу Каранеўскаму прад’яўлена абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 430 КК Беларусі (атрыманьне хабару). Ён прызнаў сваю віну.
Прычыны перагляду і новы адрас чэмпіянату не ўдакладняюцца. Тым часам міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко заявіў, што ўсё гэта выклікае зьдзіўленьне. Паводле ягоных зьвестках, матывам магло паслужыць рашэньне не ўключаць тхэквандо і ў праграму другіх Эўрапейскіх гульняў, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 году ў Менску.
Эўрапейская фэдэрацыя тхэквандо абвясьціла пра перанос чэмпіянату Эўропы па гэтым відзе адзінаборстваў зь Беларусі ў іншую краіну.
Новым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту «Раўбічы» стаў Андрэй Фомачкін, які пранёс расейскі сьцяг падчас Паралімпіяды ў 2016 годзе.
На пачатку верасьня міністар спорту чарговы раз «перанёс» тэрміны здачы стадыёну. Чым выклікаў незадаволенасьць самога Лукашэнкі.
28-гадовы мэнэджар некамэрцыйных праектаў Уладзь Сташкевіч 10 верасьня прабег Менскі паўмаратон з нацыянальным сьцягам.
На Менскім паўмаратоне, які адбыўся 10 верасьня, адзін з удзельнікаў бег зь Бел-чырвона-белым сьцягам.
«Мяне насьцярожвае шэраг пытаньняў, і перш за ўсё асноўнае — краіна Гульнямі яшчэ не жыве. Пакідае жадаць лепшага асьвятленьне ходу падрыхтоўкі Эўрапейскіх гульняў»
Міжнародны паралімпійскі камітэт 6 верасьня адмовіў Паралімпійскаму камітэту Расеі ў аднаўленьні сяброўства ў арганізацыі і допуску расейскіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.
7–9 верасьня ў Менску пройдзе нарада Кансультатыўнай групы па антыдопінгавай Канвэнцыі Рады Эўропы.
Беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў расказаў пра свае ўзаемаадносіны з чыноўнікамі і адказаў на пытаньне ці хоча ён стаць мэдыйнай асобай.
На інтэрнэт-плятформе petitions.by распачаты збор подпісаў з заклікам спыніць фінансаваньне прафэсійных футбольных клюбаў са сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
«Адчыняем дзьверы ў новую залю адзінаборстваў Bulat Gym!», — падзяліўся навіной у сацсетках неаднаразовы пераможца ўсясьветных і кантынэнтальных першынстваў, пасьпяховы трэнэр Юры Булат.
Вядомы футбольны агент Валеры Ісаеў адрэагаваў на паразу нацыянальнай зборнай Беларусі ў выязным матчы з камандай Люксэмбургу ў рамках кваліфікацыйнага адбору да Чэмпіянату сьвету-2018.
17 кастрычніка ў Швайцарыі пачнецца судовы працэс з удзелам прадстаўнікоў былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча і Беларускай фэдэрацыі футболу.
Пасьля 19 тураў «Тарпэда» займае першае месца ў Першай лізе. Калі клюб захавае такія паказьнікі ў наступных 11 турах, ён вернецца ў Вышэйшую лігу ўпершыню з 2004 году.
Аляксандар Лукашэнка 25 жніўня сустрэўся з гульцамі і трэнэрскім складам хакейнага клюбу «Дынама-Менск».
Чэмпіёнка сьвету 2012 году Ванэса Каладзінская паўтарыла дасягненьне пяцігадовай даўнасьці і заняла першае месца на ўсясьветным першынстве ў Парыжы.
У Манака адбылося лёсаваньне групавой стадыі Лігі Эўропы. БАТЭ Барысаў трапіў у групу Н.
У горадзе Александрыя Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны адбыўся другі матч сэрыі плэй-оф Лігі Эўропы паміж беларускім БАТЭ і мясцовай камандай «Александрыя».
Гасьцямі ўрачыстасьцяў у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры, прымеркаваных да 100-годзьдзя з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, былі і прадстаўнікі менскага футбольнага клюбу «Дынама».
Старшыня футбольнага клюбу «Крумкачы» Дзяніс Шунта абвясьціў пачатак краўндфандынгавай кампаніі. Менскі калектыў мае сур’ёзныя фінансавыя праблемы — ад затрыманага заробку гульцам і трэнэрам да непагашанага доўгу перад барысаўскім БАТЭ.
Найлепшая беларуская тэнісістка, былая першая ракетка сьвету Вікторыя Азаранка афіцыйна заявіла пра тое, што ня будзе ўдзельнічаць у Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open), адным з чатырох турніраў «Вялікага шлему».
Беларускі футбольны спэцыяліст Алег Дулуб, які трэніраваў менскіх «Крумкачоў», а апошнім часам працаваў з львоўскімі «Карпатамі», у гутарцы з карэспандэнтам газэты «Прессбол» параўнаў стаўленьне да футболу ў Беларусі і ва Ўкраіне.
Унічыю 1: 1 завяршыўся 17 жніўня ў Барысаве першы матч плэй-оф кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЕФА паміж БАТЭ і ўкраінскай «Александрыяй».
Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апублікавала ў Фэйсбуку заяву пра сямейныя праблемы, якія могуць перашкодзіць ёй выступіць на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open).
Сёньня а 20-й гадзіне на «Барысаў-Арэне» пройдзе першы паядынак раўнду плэй-оф кваліфікацыі Лігі Эўропы.
Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў 5833 рублі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2018 году.
Без мэдалёў засталіся беларускія лёгкаатлеты на 16-м чэмпіянаце сьвету ў Лёндане (4-13 жніўня). У першай пяцёрцы мэдальнага заліку: ЗША (10 залатых, 11 сярэбраных, 9 бронзавых), Кенія (5, 2, 4), ПАР (3, 1, 2), Францыя (3, 0, 2), Кітай (2, 3, 2).
Старшыня Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі, у мінулым пасьпяховы малатабоец Вадзім Дзявятоўскі папрасіў прабачэньня ў заўзятараў за няўдалы выступ беларускай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Лёндане. Беларусы за тыдзень спаборніцтваў не атрымалі ніводнай узнагароды.
Сутнасьць чэленджу ў тым, каб паказаць свой любімы кідок або любы іншы прыём, а затым перадаць эстафэту іншаму.
Спартовы арбітражны суд у Лазаньі адхіліць ад спаборніцтваў на 4 гады беларускага таэквандыста Армана-Маршала Сілы.
Мадрыдзкі «Рэал» атрымаў першы трафэй новага міжнароднага футбольнага сэзону — Супэркубак UEFA. У сталіцы Македоніі Скоп’і падапечныя Зынэдына Зыдана перагулялі ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд» — 2:1.
Па зьвестках спартовай газэты «Прессбол», кіраўніцы прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Качанавай і намесьніку прэмʼер-міністра Беларусі Васілю Жарко дадзена даручэньне да 1 верасьня знайсьці вырашэньне пытаньня запуску футбольнага тэлеканалу на пляцоўцы «Сэтанта Беларусь».
Футбольны клюб БАТЭ з Барысава, нягледзячы на дачаснае завяршэньне для сябе кваліфікацыйнага турніру Лігі чэмпіёнаў, ужо зарабіў 1 мільён эўраў. А мае шанец разбагацець яшчэ на 2,6 мільёна эўраў, — падлічылі журналісты by.tribuna.com.
3 жніўня футбольны клюб «Дынама» (Менск) разам з культурніцкай арганізацыяй «Арт Сядзіба» ладзяць акцыю #беларускаястужка
Міжнародны алімпійскі камітэт абвясьціў пра дасягнутыя дамоўленасьці ў справе адраснасьці правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2024-га і 2028-га гадоў.
Абаронца футбольнага клюбу БАТЭ Максім Жаўнерчык сышоў з БАТЭ, як удакладняецца на камандным сайце, па згодзе бакоў. Аднак спартовыя аналітыкі лічаць, што стабільнага гульца асновы пакаралі за «доўгі язык».
Гэта адзіны залаты мэдаль у заліку зборнай Беларусі.
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый пацьвердзіла ўдзел каманды з Расеі ў чэмпіянаце сьвету, які пройдзе з 5 па 13 жніўня ў Лёндане. 19 расейскіх спартоўцаў выступяць пад нэўтральным сьцягам.
Падчас юніёрскага чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы беларуская спартоўка Віялета Скварцова пакінула п’едэстал праз пераблытаны гімн. Гэта выклікала гарачыя спрэчкі ў сацыяльных сетках.
Беларусам давядзецца шукаць кансэнсус. І выпадак са Скварцовай паказвае, што ён можа быць дасягнуты праз велізарныя духоўныя высілкі, праз пераадоленьне пэўнай пазыцыі, а не праз напаўненьне правільным зьместам пустаты.
Камэнтар Віялеты Скварцовай разьмешчаны на сайце Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Названы чарговы прэтэндэнт на рэалізацыю праекту Нацыянальнага футбольнага стадыёну ў Менску. Вынікам перамоваў з дэлегацыяй Міністэрства камэрцыі Кітаю стала пагадненьне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе на будаўніцтва футбольнай арэны, а таксама басэйну міжнароднага стандарту.
Кіраўніцтва МАК вырашыла падзяліць Гульні паміж Парыжам і Лос-Анджэлесам і затым ухваліць абедзьве кандыдатуры «адным пакетам»
Хакейны клюб «Авангард» з Омску падпісаў трохгадовае пагадненьне зь беларускім форвардам Андрэем Стасем, які ў мінулым сэзоне выступаў за менскае «Дынама».
Самы ўганараваны беларускі футбольны клюб — менскае «Дынама» — падтрымае Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі будзе ладзіцца па ўсёй сталіцы.
Грамадзкі актывіст Ігар Случак, вядомы змаганьнем за пашырэньне ўжываньня беларускай мовы, атрымаў адказ ад кіраўніцы футбольнага клюбу Граніт М.Быстрай наконт прапановаў беларусізацыі спартовага жыцьця.
Фігурантам расьсьледаваньня FIFA па падазрэньні ва ўжываньні допінгу стала зборная Расіі ў футболе 2014 году ў поўным складзе.
Загрузіць яшчэ