Мадрыдзкі «Рэал» атрымаў першы трафэй новага міжнароднага футбольнага сэзону — Супэркубак UEFA. У сталіцы Македоніі Скоп’і падапечныя Зынэдына Зыдана перайгралі ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд» — 2:1.
У сярэдзіне першага тайму лік адкрыў Казэміра, а амаль адразу пасьля перапынку Іска падвоіў перавагу каралеўскага клюбу. Манкуніянцы здолелі забіць гол прэстыжу — на 62-й хвіліне вызначыўся Люкаку.
«Рэал» заваёўвае Супэркубак UEFA другі раз запар — летась мадрыдцы былі мацнейшыя за іншы гішпанскі клюб, «Сэвільлю».