Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ ў Лізе Эўропы згуляе з Арсэналам


У Манака адбылося лёсаваньне групавой стадыі Лігі Эўропы. БАТЭ Барысаў трапіў у групу Н.

Таксама туды трапілі ангельскі Арсэнал, нямецкі Кёльн і сэрбская Црвэна Звэзда.

Першыя матчы адбудуцца 14 верасьня.

БАТЭ трапляў у групавы турнір Лігі Эўропы двойчы. У ‎2009-10 гадах яго супернікамі былі «Бэнфіка», АЕК і «Эвэртан», БАТЭ заняў 3-е месца і ня змог прабіцца ў 1/16 фіналу.

У сэзоне ‎2010-11 гадоў БАТЭ гуляў у адной групе з кіеўскім «Дынама», малдаўскім «Шэрыфам» і нідэрляндзкім АЗ, фінішаваў на 2-м месцы, а ў 1/16 фіналу саступіў ПСЖ, прычым ні разу не прайграўшы (2:2, 0:0).

У групавым турніры Лігі чэмпіёнаў БАТЭ гуляў пяць разоў, першы раз у сэзоне 2008/2009, а летась ня здолеў прабіцца ў эўракубкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG