У Вільні на магіле беларускага добраахвотніка Аляксандра Царука невядомыя разьбілі партрэт і перавярнулі зьнічкі. Пра гэта выданьню «Мэдыязона» паведаміла Вольга, дачка Царука.
«На магіле разарваны сьцяг, проста адарваны ад флягштоку. Разьбіты партрэт, перагорнутыя зьнічкі. На суседніх магілах нічога падобнага няма, таму мы ўпэўненыя, што гэта не вецер», — сказала Вольга.
Дачка падала заяву ў паліцыю, яе прынялі.
У 2020 годзе Аляксандр Царук правёў 40 сутак за кратамі і вымушана зьехаў з Беларусі. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ён адправіўся добраахвотнікам у склад палку Каліноўскага. Меў пазыўны Сашко.
Вярнуўся з вайны вясной 2022 году з-за праблемаў са здароўем. Падчас абсьледаваньня ў 55-гадовага Аляксандра выявілі злаякасную пухліну — плоскаклетачную карцыному галавы і шыі.
Быў пахаваны ў Вільні ў красавіку сёлета. Калі ён памёр, яму было 53 гады.
Раней акты вандалізму ў Вільні ўчыняліся супраць Беларускага дому, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстантынопальскага патрыярхату, каля офісу грамадзкай арганізацыі «Дапамога».
Форум