Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ФК «Слуцк» браў хабар ад камэрсантаў за футбольную форму


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Дырэктару футбольнага клюбу «Слуцк» Алегу Каранеўскаму прад’яўлена абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 430 КК Беларусі (атрыманьне хабару). Ён прызнаў сваю віну.

Пра гэта журналістам паведаміў начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту Менску Дзьмітры Канаплянік. Паводле яго, у дачыненьні да абвінавачанага выбрана мера стрыманьня, не зьвязаная з пазбаўленьнем волі — ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Цяпер праводзіцца расьсьледаваньне.

Раней на сайце МУС паведамлялася, што апэратыўнікі ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму і АБЭЗ Цэнтральнага РУУС Менску 5 верасьня затрымалі на месцы злачынства на сталічным праспэкце Пераможцаў дырэктара футбольнага клюбу «Слуцк».

Ад дырэктара камэрцыйнай арганізацыі ён прыняў у якасьці хабару 2,7 тысячы рублёў за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб перамозе фірмы ў працэдуры закупак для футбольнага клюбу.

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі «Слуцк» пасьля 21 туру займае пятае месца і захоўвае шанцы на ўдзел у эўракубках у наступным годзе — па выніках сэзону трэба заняць пазыцыю, не ніжэйшую за чацьвёртую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG