Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FIFA западозрыла футбольную зборную Расеі 2014 году ва ўжываньні допінгу


Уладзімер Пуцін на адкрыцьці Кубку канфэдэрацыяў у Санкт-Пецярбурзе, ілюстрацыйнае фота
Уладзімер Пуцін на адкрыцьці Кубку канфэдэрацыяў у Санкт-Пецярбурзе, ілюстрацыйнае фота

Фігурантам расьсьледаваньня FIFA па падазрэньні ва ўжываньні допінгу стала зборная Расіі ў футболе 2014 году ў поўным складзе, піша Daily Mail. Паводле інфармацыі выданьня, расьсьледаваньне праводзіцца ў дачыненьні да 23 футбалістаў з зборнай 2014 году і яшчэ 11 прафэсійных расійскіх гульцоў, якія не ўдзельнічалі ў чэмпіянаце сьвету 2014 году.

Як сьцьвярджае Daily Mail, у FIFA маюцца падрабязныя дасье на футбалістаў, але пэўныя зьвесткі аб парушэньнях выданьне не прыводзіць. Паводле газэты, гэтая гісторыя «ставіць дадатковыя пытаньні аб здольнасьці Расіі да правядзеньня чэмпіянату сьвету ў 2018 годзе», бо ўпершыню ў гісторыі пад падазрэньнем знаходзіцца цэлая каманда, да таго ж нацыянальная зборная.

Прэс-сакратар FIFA пацьвердзіў выданьню, што расьсьледаваньне працягваецца. Ніякай падрабязнай інфармацыі аб магчымых наступствах расьсьледаваньня выданьне не прыводзіць.

У зборнай камандзе Расеі, якая выступала на Кубку канфэдэрацыяў, што праводзіцца ў Расеі, было пяць гульцоў са зборнай 2014 году: Дзяніс Глушакоў, Аляксандр Самедаў, Ігар Акінфееў, Юры Жыркоў і Максім Кануньнікаў. 24 чэрвеня зборная Расеі прайграла камандзе Мэксыкі з лікам 1-2 і выбыла з турніру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG