У фінале Сусьветных гульняў, якія адбываюцца ў польскім Вроцлаве, Віталь Гуркоў перамог украінца Васіля Сарокіна, які перад тым падолеў пераможцу менскага чэмпіянату сьвету-2017 расейца Івана Грыгор'ева.
Цягам турніру Віталь таксама атрымаў перамогу над партугальцам Д’ёга Каладам, якому прайграў на чэмпіянаце сьвету ў Менску
Гэта адзіны залаты мэдаль у заліку зборнай Беларусі.
Сусьветныя гульні праводзяцца кожныя 4 гады, на наступны год пасьля правядзеньня Алімпіядаў. Спартоўцы спаборнічаюць у дысцыплінах, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Ва Ўроцлаве выступаюць больш за 3500 тысяч атлетаў з 100 краін у 31 відзе спорту. У Гульнях ва Ўроцлаве бралі ўдзел 88 байцоў муай-тай у 11 вагавых катэгорыях. Разыграны 11 камплектаў узнагародаў.