Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качанавай загадана вырашыць пытаньне з футбольным каналам да 1 верасьня


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Па зьвестках спартовай газэты «Прессбол», кіраўніцы прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Качанавай і намесьніку прэмʼер-міністра Беларусі Васілю Жарко дадзена даручэньне да 1 верасьня знайсьці вырашэньне пытаньня запуску футбольнага тэлеканалу на пляцоўцы «Сэтанта Беларусь».

Раней было анансавана, што новая футбольная «кнопка» зьявіцца на беларускім тэлебачаньні да старту другога кола чэмпіянату краіны. Аднак пры канцы ліпеня, калі гэта павінна было здарыцца, адказны за прасоўваньне праекту Ўладзімер Беражкоў паведаміў, што з каналам давядзецца пачакаць:

«Пытаньне яшчэ ня вырашана. Як вы ведаеце з публічнай сфэры, лёс „Сэтанты Беларусь“ у руках прэзыдэнта і яго найбліжэйшага атачэньня. Баюся сваімі камэнтарамі нашкодзіць працэсу, таму пакуль памаўчу. Скажу толькі, што кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу прыкладае дзеля гэтага ўсе магчымыя намаганьні».

Сёньня Ўладзімер Беражкоў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў, што цяпер чыноўнікі «будуць вымушаныя заняцца гэтай справай»:

«І дзякаваць за гэта трэба Сяргею Румасу (старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу. — РС), які праявіў надзвычайную сьмеласьць і волю, пераадольваючы калясальны супраціў бліжэйшага атачэньня Лукашэнкі. Ну і, зразумела, дзякуй самому ўладару, які даў зразумець: тыя, хто ўецца каля ног, не захапілі галаву».

Паводле Беражкова, наперадзе яшчэ шмат барацьбы і ранаў, але цяпер можна цьвёрда сказаць: «Сэтанта Беларусь» адбудзецца:

«Хацелася б без крыві і ў супрацоўніцтве зь „Беларусь 5“. Але за час пакутаў, калегі, мы прыдумалі, як гэта зрабіць і бяз вас. Так ці інакш, усім трэба памятаць: усё, што не забівае, робіць нас мацнейшымі», — падсумаваў Уладзімер Беражкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG