Расейскія СМІ паведамляюць, што МУС Расеі шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармаваньня „Пагоня“, якое рыхтавала баевікоў», — Вадзіма Пракопʼева і Валера Сахашчыка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Спэцыялізаваны орган ААН — Міжнародны саюз электрасувязі (ITU) — асудзіў сэрыю інцыдэнтаў, зьвязаных з умяшаньнем Расеі ў працу спадарожнікавых сыстэм эўрапейскіх краін, і заклікаў спыніць гэтае ўмяшаньне, піша Reuters.
У выніку ўдару па цэнтры Харкава днём у нядзелю загінуў, паводле папярэдніх зьвестак, адзін чалавек, ёсьць параненыя, сярод іх васьмімесячнае дзіця. Пра гэта паведамілі гарадзкія ўлады.
Расейскія войскі ў суботу, 29 чэрвеня, нанесьлі два ракетныя ўдары па горадзе Вальнянск Запароскай вобласьці, у выніку атакі загінулі сем мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей, паведаміў кіраўнік Запароскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.
ЗША перададуць Украіне ўзбраеньне і боепрыпасы на суму 150 мільёнаў даляраў. У новы пакет дапамогі, у прыватнасьці, увойдуць перахопнікі СПА HAWK і артылерыйскія боепрыпасы калібра 155 мілімэтраў. Пра гэта паведамілі два прадстаўнікі Белага дома, перадае Reuters.
Сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу сярод іншага прадугледжваюць адключэньне ад SWIFT чарговых беларускіх банкаў, а таксама ліміт для ўсіх грамадзянаў Беларусі на перавод больш за 100 тыс. эўра ў ЭЗ.
Вызваленых з беларускіх турмаў украінцаў перадалі праз сухапутную мяжу Беларусі і Ўкраіны, потым даставілі верталётам у Кіеў, дзе ў аэрапорце «Жуляны» іх ўжо сустракалі прадстаўнікі ўладаў, сябры і сьвятары.
З такой рэзалюцыяй выступіла Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ).
Здарэньне адбылося 29 чэрвеня ў Гарадзішчы Курскай вобласьці, якое знаходзіцца ў некалькіх мэтрах ад мяжы з Украінай.
На раніцу 29 чэрвеня вядома пра аднаго загінулага і 12 параненых.
28 чэрвеня Рада Бясьпекі ААН правяла пасяджэньне па пытаньні незаконнага набыцьця Расеяй паўночнакарэйскай зброі і выкарыстаньня яе ў вайне з Украінай.
Расейскія войскі 28 чэрвеня скінулі некалькі кіраваных авіябомбаў на пасёлак Нью-Ёрк у Данецкай вобласьці, у выніку чаго загінулі чатыры мірныя жыхары. Пра гэта паведамілі ў офісе генэральнага пракурора Ўкраіны.
Праз поўнамаштабную вайну ва Ўкраіне сярод беларусаў упаў попыт на расейскае грамадзянства — асабліва сярод мужчын прызыўнога ўзросту.
Сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка адказаў на абвінавачаньні з боку беларускіх памежнікаў на адрас Украіны
Пракуратура Масквы паведаміла, што распачала крымінальную справу па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму супраць гісторыка і пэдагога Тамары Эйдэльман. Нагодай стала публікацыя ў яе відэаблогу.
Дэлегацыя МЗС Шры-Лянкі правяла сустрэчы ў Маскве 27 чэрвеня 2024 году.
У Міністэрстве абароны заявілі, што на баявое дзяжурства на мяжы вывелі сыстэму «Палянэз» з поўным боекамплектам.
З пачатку вайны Запароская АЭС страціла сувязь з чацьвёртай станцыяй маніторынгу.
Аляксандар Бастрыкін, які ачольвае Сьледчы камітэт з 2011 году, неаднаразова выступаў супраць мігрантаў і ў падтрымку больш жорсткага міграцыйнага заканадаўства.
26 чэрвеня споўнілася роўна два гады, як Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон.
З папярэднікам Белавусава міністар абароны ЗША размаўляў 15 сакавіка 2023 году.
Андрэй Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Ўкраіне пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе і перадалі Расеі ў межах абмену.
У Міжнародны саюз па тэлекамунікацыях (ITU) зьвярнуліся Ўкраіна, Францыя, Швэцыя і Люксэмбург, інфармуе Голас Амэрыкі.
У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі пра абмежаваньне ў Расеі з 25 чэрвеня доступу да сайтаў 81 эўрапейскага выданьня. Гэтыя выданьні «сыстэматычна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра ход спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (так Крэмль патрабуе называць вайну, якую ён вядзе ва Ўкраіне).
Два ордэры на арышт выдалі паводле хадайніцтваў пракуратуры. Абгрунтаваньне зьместу адпаведных рашэньняў выдадзена пад грыфам «сакрэтна», каб абараніць сьведкаў і гарантаваць бясьпеку расьсьледаваньня.
Беларускія курорты могуць задзейнічаць для рэабілітацыі расейскіх салдатаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньняў супраць Украіны.
Эўразьвяз зацьвердзіў перадачу Ўкраіне 1,4 мільярда эўра даходаў ад замарожаных актываў Расеі.
Эўразьвяз знайшоў шчыліну, каб абысьці вэта Вугоршчыны на перадачу даходаў ад замарожаных актываў Расеі на вайсковыя патрэбы Ўкраіны. Пра гэта паведамляе Financial Times.
Удзень 24 чэрвеня расейскія войскі ўдарылі дзьвюма ракетамі «Іскандэр-М» па горадзе Пакроўску ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, загінулі чатыры чалавекі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
Расейцы не спыняюць абстрэлы памежных і прыфрантавых тэрыторый.
Рада Эўразьвязу канчаткова ўхваліла 14-ы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі, уведзены ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну і ваеннай агрэсіяй, якая працягваецца.
У анэксаваным Крыме днём 23 чэрвеня прагрымелі выбухі. Падкантрольны Расні старшыня Севастопаля Міхаіл Разважаеў заяўляе аб трох загіблых і сотню параненых людзях.
Аўтарытэтная газэта адзначыла, што нягледзячы на адмову ўвесьці паўнавартасныя санкцыі супраць Масквы, Сэрбія ўсё ж дапамагла Ўкраіне зброяй. Але незразумела, якую ролю ў гэтым гуляе афіцыйны Бялград, наколькі ён абазнаны ў сытуацыі.
ЗША дазволілі ўзброеным сілам Украіны прымяняць амэрыканскую зброю ня больш чым на 100 кілямэтраў углыб расейскай тэрыторыі.
За 2023 год колькасьць зьняволеных у расійскіх калёніях скарацілася на 58 тысяч чалавек.
Суды ў Расеі масава і з рэкорднай хуткасьцю судзяць вайскоўцаў за тое, што адмовіліся ваяваць ва Ўкраіне: вядома пра тысячу крымінальных спраў у месяц і 35 прысудаў штодня.
Сярод затрыманых — адзін берасьцеец і двое расейцаў.
У выніку атакі расейскіх вайскоўцаў у ноч на 22 чэрвеня пацярпелі энэргетыкі і пашкоджана абсталяваньне, паведаміла Мінэнэрга Ўкраіны.
ЗША і саюзьнікі будуць прапрацоўваць шлях Кіева да сяброўства ў NATO, заявілі ў зьнешнепалітычным ведамстве Злучаных Штатаў.
Human Rights Watch апублікавала даклад «Украіна: узмацненьне русыфікацыі адукацыі пад акупацыяй».
Ад расейскіх авіяабстрэлаў пацярпелі дзьве вобласьці Ўкраіны. У Херсонскай вобласьці ёсьць ахвяры.
Румынія перадасьць Украіне амэрыканскую сыстэму СПА «Пэтрыёт», пастаўленую арміі краіны Злучанымі Штатамі. Рашэньне прыняла ў чацьвер Вышэйшая рада абароны, паведамляе Румынская служба Радыё Свабода.
Прадугледжваецца, што абмежаваньні будуць накладзены на расейскі звадкаваны прыродны газ і транспартаваньне нафты.
Папярэдне, у выніку начной расейскай атакі загінулі два чалавекі і 10 атрымалі раненьні ў Херсонскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласьцях.
У Міністэрстве энэргетыкі Ўкраіны адзначылі, што праз дэфіцыт уласных магутнасьцяў краіна вымушаная імпартаваць электраэнэргію
У адказ на пастаянныя атакі энэргетычных аб’ектаў, якія часам пакідаюць безь сьвятла цэлыя вобласьці і гарады Ўкраіны, вайскоўцы УСУ запускаюць бесьпілётнікі на расейскую тэрыторыю і ўжо некалькі месяцаў пасьпяхова зьнішчаюць нафтаперапрацоўчыя і іншыя рэсурсавыя магутнасьці агрэсараў.
Сьледчыя вызначылі і асобу загінулага ўкраінца, але прозьвішчаў пакуль не называюць.
У выніку атакі дронаў у Львоўскай вобласьці дзьве асобы параненыя. У Данецкай адзін чалавек загінуў.
Загрузіць яшчэ