Гэта вынікае з базы вышуку МУС Расеі.
Вадзім Пракопʼеў — палітык, грамадзкі дзеяч, сябра Каардынацыйнай Рады, лідэр аднаго са сьпісаў у КР, у мінулым бізнэсовец, рэстаратар.
Валер Сахашчык у мінулым быў камандзірам 38-й дэсантнай брыгады ў Берасьці. Падпалкоўнік паветрана-дэсантных войскаў. Потым шмат гадоў займаўся бізнэсам у Польшчы. У 2022 годзе ён стаў прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі.
Ідэйнымі натхняльнікамі стварэньня палка «Пагоня» былі Вадзім Пракоп’еў і Валер Сахашчык. Полк — гэта выключна намінальная назва. «Пагоня» вядомая грунтоўнай падрыхтоўкай добраахвотнікаў, якая адбываецца і ва Ўкраіне, і ў Эўразьвязе.
Форум